Грамадства44

На ўсходзе Мінска чулі два выбухі

Пра выбухі ў мікрараёнах Азярышча і Новая Баравая «Зеркалу» паведамілі чытачы. Журналісты паспрабавалі высветліць, што адбылося.

Станцыя «Азярышча». Фота: railwayz.info

Два моцныя выбухі пачулі на ўсходзе Мінска ў мікрараёнах Азярышча і Новая Баравая. Па словах Артура, аднаго з чытачоў «Зеркала», першы прагучаў каля 15:00, а другі — у 15:15.

Ён адзначае, што ў Азярышчах часта чутныя выбухі, якія даносяцца з палігона Ваеннай акадэміі, які знаходзіцца недалёка. Але сённяшнія не былі падобныя на звыклыя. Артур параўноўвае іх сілу з выбухам на чыгуначнай станцыі Азярышча ў кастрычніку 2023 года.

— Той выбух я вельмі добра чуў. Цяпер быў прыкладна той жа сілы: сцены ў доме адчувальна дрыжалі, — кажа ён.

Чулі выбухі і іншыя чытачы «Зеркала», якія жывуць у мікрараёне Новая Баравая. Па іх словах, яны не былі гучнымі. Варта адзначыць, што Новая Баравая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад Азярышча, раёны падзяляе шумны праспект Незалежнасці.

Пад выглядам звычайнага грамадзяніна журналіст «Зеркала» патэлефанаваў у Першамайскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

— Ніякіх паведамленняў аб выбухах нам не паступала, таму не хвалюйцеся, — супакоіла дзяжурная. — Калі б нешта адбылося, то вас бы ўжо апавясцілі па тэлевізары і навінах. Усё добра, не хвалюйцеся.

Уначы 5 кастрычніка 2023 года пад Мінскам у раёне Калодзішчаў мясцовыя жыхары чулі моцны выбух. Відавочцы казалі, што ў той момант у дамах трэсліся вокны.

У ліпені 2024-га стала вядома пра затрыманне па падазрэнні ў яго арганізацыі грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера. Мужчына быў прысуджаны да смяротнага пакарання і пазней Аляксандр Лукашэнка яго памілаваў. Немца перадалі ў ЕЗ падчас абмену паміж Расеяй і ЗША.

Каментары4

  • How
    27.02.2025
    Мх, дык то палякі выдумалі назву, а маскалі паўтарылі.
  • Сапраўды нешта пёрнула
    27.02.2025
    Уручча было чуваць нешта. Але калі б не навіна яб ўвогуле не надаў увагі.
  • Немец
    27.02.2025
    Рыка ты зноў?

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне1

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць