Расійскія сацыяльныя сеткі былі ўзрушаныя ў гэтыя выходныя, калі на Youtube было апублікавана відэа «Разгон мітынгу за фэдэралізацыю Сібіры. Цюмень 30.05.2015».

Менш чым 2-хвілінны ролік паказваў, як бранятэхніка, выкарыстоўваючы вадамёты, дымавыя гранаты і буйнакаліберны кулямёт, што страляў ў паветра, намагаецца прымусіць дэманстрантаў разбегчыся.

Фота medialeaks.ru.

Фота medialeaks.ru.

Пры гэтым дэманстранты былі даволі цёпла апранутыя, некаторыя былі ў касках, з палкамі ў руках і нагадвалі выглядам Самаабарону кіеўскага Майдану 2013-2014 гадоў. Пратэстоўцы пад белымі і бела-блакітнымі сцягамі закідвалі БТРы і шыхты службоўцаў нейкімі прадметамі.

Насамрэч гэта быў эпізод вучэнняў Унутраных войскаў РФ «Заслон-2015», якія адбыліся ў красавіку.

Відавочна, што расійскія ўлады сур'ёзна заклапочаная пагрозай масавых акцый пратэсту на сваёй тэрыторыі, і рыхтуюцца да сілавых дзеянняў супраць рашуча настроеных групаў насельніцтва.

У 2008 годзе падчас пратэстаў жыхароў Уладзівастока мясцовы АМАП адмовіўся разганяць дэманстрантаў, у выніку чаго ў расійскае Прымор'е быў прысланы атрад АМАПа аж з Падмаскоўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?