У Санкт-Пецярбургу прайшла акцыя супраць нядаўняга ўказу прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна засакрэціць звесткі пра вайскоўцаў, якія загінулі ў мірны час. Раніцай 9 чэрвеня актывісты руху «Вясна» паставілі на Марсавым поле помнік «невядомаму салдату», які загінуў на Данбасе.

«Уладзіміру Пуціну часта прыпісваюць фразу «Сваіх не кідаем». Але правільны варыянт мы зафіксавалі на нашым мемарыяле: «А яны не сваімі і былі». Ён з лёгкасцю ахвяруе і сваімі, і чужымі салдатамі для дасягнення сваіх палітычных мэтаў», — гаворыцца ў заяве актывістаў «Вясны».

Згодна з дакладам «Пуцін. Вайна» забітага расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, які скончылі і апублікавалі яго паплечнікі, у жніўні 2014 года ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны загінулі прынамсі 150 расійскіх салдат. Каля 70 вайскоўцаў, як сцвярджаецца ў дакладзе, загінулі ў студзені і лютым 2015 у баях за чыгуначны вузел Дэбальцава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?