Свет33

Пранкеры развялі міністра замежных спраў Вялікабрытаніі

Ён пагаварыў з невядомым, які выдаў сябе за Пятра Парашэнку.

Дэвід Кэмеран. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран стаў ахвярай пранкераў, паведаміла само МЗС.

Размова з чалавекам, які прадставіўся Парашэнкам, адбылася па відэасувязі «у апошнія дні». Працягвалася яна нядоўга, а пра сам званок пранкеры дамаўляліся праз тэкставыя паведамленні.

На відэа быў чалавек, падобны да Парашэнкі, аднак неўзабаве Кэмеран западозрыў, што ён мае справу з ашуканцамі. Міністр перастаў адказваць, калі той, хто тэлефанаваў, папрасіў яго даць кантактныя звесткі іншых людзей.

МЗС не ўдакладняе, пра што яшчэ была размова.

«Міністр замежных спраў шкадуе аб сваёй памылцы, але лічыць, што аб падобных паводзінах неабходна казаць голасна і што мы павінны ўзмацніць барацьбу з дэзінфармацыяй», — сказана ў заяве МЗС.

Расійскія тэлефонныя пранкеры Аляксей Сталяроў і Уладзімір Кузняцоў, вядомыя як Лексус і Вован, не раз разводзілі чыноўнікаў, выдаючы сябе за розных палітыкаў. З брытанцаў яны тэлефанавалі Барысу Джонсану, Бэну Уоллесу.

Ці цяперашні званок — справа іх рук, не паведамляецца.

Пад выглядам Парашэнкі гэтыя пранкеры ў 2023 годзе званілі таксама Святлане Ціханоўскай. А ў 2014-м разыгралі Аляксандра Лукашэнку. Яму пазванілі пад выглядам сына былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і пыталіся пра магчымасць палітычнага прытулку.

Каментары3

  • Ac..
    08.06.2024
    Некалькі гадоў таму ў вялікабрытаніі візгат стаяў пра закон аб бяспецы ў інтэрнэце, розныя футбалісты выказваліся, як ім вочкі баляць і кволенькія сэрцайкі грукочуць ад камэнтароў. Ну і так далей.
    Тады прынялі цэнзурны закон, наагул ў ВБ болей арыштоўваюць камэнтатараў як ў якой Расеі.
    Але мабыць падаецца ім мала, і Камэрун прыдумаў новую нагоду заціснуць інфармацыйную прастору
  • Ac..
    08.06.2024
    Бастыённыя беларушчынныя журналісты, вось чаго вы гэных лексусаў прыплялі сярод мільёна магчымых гіпотэзаў? Вашая перадбачальнасьць, адкажыце, га
  • Ч
    08.06.2024
    Ну кошькі можна гаступаць на адныя і тыя ж граблі?! 🤷🏻‍♂️

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць5

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Як доўга не зношваюцца даляры? Вось які тэрмін маюць 5, 50 і 100 даляраў2

Кіраўніцу «Вайлдберыз» Таццяну Кім унеслі ў базу «Міратворца»10

Беларускі рэжысёр Яўген Карняг ставіць у Маскве спектакль пра апошнія дні ў бункеры Гітлера6

На фестывалі водных ліхтарыкаў у Батанічным садзе наведвальнікаў пакусалі восы3

Расіяне другі раз за суткі атакавалі найбуйнейшы склад «Разеткі» — украінскага аналага «Вайлдберыз»1

У Беларусі з'явіцца новая дэсантна-штурмавая брыгада. Яе размесцяць пад Гомелем24

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра12

Як Гродна прыходзіць у прытомнасць пасля суботняга патопу ФОТЫ4

Махляры прыдумалі прывабную схему ад «Еўраопта» — на яе лёгка павесціся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць5

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць