Зміцер Вайцюшкевіч сустрэнецца 11 чэрвеня з прыхільнікамі і прэсай у Галерэі TUT.BY, каб прэзентаваць свой новы альбом «Наша песня». Канцэртная прэзентацыя дыска адбылася пры поўным аншлагу ў мінулыя выходныя ў Вільні.

У новы дыск увайшлі 12 песень на вершы беларускіх паэтаў розных часоў, у тым ліку на вершы Багдановіча, Арсеньевай, Русака і Някляева. Сярод іх і нядаўна прэзентаваная ў сеціве кампазіцыя «Жыве Беларусь», а таксама новыя версіі песень «Я нарадзіўся тут», «Магутны Божа», «Сцяг».

«Я выдатна разумею, што ў Вільню па розных прычынах змаглі прыехаць ня ўсе. Канцрэт у Мінску правесці мы не можам, таму проста сустрэнемся і пагамонім», – кажа музыка.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!

Уваход на сустрэчу бясплатны, але толькі па папярэднім запісе. Пачатак сустрэчы ў чацвер, 11 чэрвеня а 19-й гадзіне. Галерэя TUT.BY знаходзіцца па адрасе праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх (БЦ «Амега Таўэр», ст.м. Міхалова).

Заяўкі на ўдзел дасылайце на адрас [email protected] з пазнакаю ў тэме «Вайцюшкевіч». Заяўкі прымаюцца да 11.00 11 чэрвеня. У адказ на заяву вы мусіце атрымаць ліст з пацверджаннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0