Здарэнні11

Вынесеныя прысуды былым кіраўнікам Гармалзавода №2

Суд Заводскага раёна Мінска вынес прыгаворы былым кіраўнікам сталічнага ААТ «Гарадскі малочны завод № 2». 

Былыя намеснік дырэктара па эканамічных пытаннях і галоўны бухгалтар прызнаныя вінаватымі ў неаднаразовым атрыманні хабару. Першая прыгавораная да шасці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю. Канфіскаваныя ў яе 63 тыс. 100 долараў ЗША накіраваныя ў даход дзяржавы. 

Былому галоўнаму бухгалтару прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю на тры гады.

Намеснік дырэктара па эканамічных пытаннях гармалзавода № 2 была затрыманая ў пачатку гэтага года супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) УУС Мінскага аблвыканкама і АБЭЗ Дзяржынскага РАУС.

Паводле звестак следства, у перыяд з 2007 па 2013 гады намеснік дырэктара неаднаразова карысталася сваім службовым становішчам, прымала незаконныя грашовыя ўзнагроджанні ад прадстаўнікоў сельгаспрадпрыемства за спрыяльнае вырашэнне пытання аб пералічэнні авансавых плацяжоў на адрас сельскагаспадарчага прадпрыемства «Негарэльскае» (Дзяржынскі раён) за пастаўленае на завод малако.

Устаноўлена, што намеснік дырэктара па эканамічных пытаннях штомесяц атрымлівала па 200—300 долараў за станоўчае вырашэнне пытання аб авансаванні плацяжоў у кошт наступных паставак малака. 

У незаконных здзелках была задзейнічаная і галоўны бухгалтар прадпрыемства, якая наўмысна, з асабістай зацікаўленасці, пералічвала авансавыя плацяжы ААТ. За гэта яна таксама штомесяц атрымлівала незаконныя грашовыя ўзнагароджанні, агульная сума якіх склала 2 тыс. 700 долараў. 

Агульная сума хабару, атрыманага намеснікам дырэктара, склала, паводле матэрыялаў крымінальнай справы, 22 тыс. 200 долараў. Падчас вобыску па месцы яе жыхарства аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі 63 тыс. 100 долараў. 

Прысуды законную сілу пакуль не набылі і могуць быць абскарджаныя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, зазначыла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева. 

Яна паведаміла, што зараз паводле матэрыялаў УБЭЗ УУС Мінскага аблвыканкама Следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці праводзіцца расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да службовых асоб прадпрыемства «Негарэльскае». Згодна з аператыўнай інфармацыяй, яны былі ў змове з асуджанымі супрацоўніцамі малочнага завода № 2 і «падазраюцца ва ўчыненні крадзяжоў грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры, у тым ліку для давання ім хабару, прыпісках і штучным павелічэнне аб'ёмаў надою малака на сваім прадпрыемстве».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»69

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што за падлеткавы мем з Чарамшою? Абсурд нейкі13

Апошняй перарэгістрацыі не прайшлі каля 80 пратэстанцкіх суполак і адна місія1

У Мінску з’явілася новая гарадская скульптура — з рыбаком, паляўнічым, катом і сабакам9

У Быдгашчы паляка судзяць за шпіянаж. Ён ездзіў са знаёмым у Беларусь і падвяргаўся допыту на мяжы3

У крамы Мінска завезлі беларускія клубніцы — але цэны шалёныя

Расійскія вайскоўцы свядома атакуюць аўтамабілі гуманітарнай місіі ААН і яшчэ гэтым хваляцца1

На наваполацкім «Паліміры» папярэдзілі, што заўтра з яго будзе валіць чорны дым3

Рыбак у Лельчыцкім раёне злавіў гіганцкага сома ВІДЭА3

Даўгабуд МАЗа ў Мінску ператвараюць у архіў з перадавымі тэхналогіямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»69

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць