Лёлік Ушкін. Левым вокам44

Як весьці гандаль палітвязнямі

Новы фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Новы фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Падумаў, што папулярная сёньня сярод нашых мандарынаў формула “мы вам вызваленне палітзэкаў, а вы нам ў абмен на розныя бонусы” магла сфармавацца ў савецкія часы, калі па краіне грымелі кампаніі за вызваленьне таго ці іншага вязьня антыімпэрыялізму.

Алё, алё, дайце горад, абкам. Абкам, вы мяне чуеце? На дроце старшыня саўгасу "Маладзец". Трэба тэрмінова трактары і камбайн. План гарыць. Па бураках поўны завал. Што? Чаму мне трэба канкрэтна абламацца? Таму, што "Маладзец" забіў на план партыйна - ідэйных мерапрыемстваў. Падставіў вобласць. А як жа паход калектыву малочнай фермы на чыгуначную станцыю Шклоў, праз які у 1897 г. ехаў брат Леніна Зміцер Ульянаў, а як жа конкурс дзіцячага малюнка на тэму бамбёжак Ханою амерыканскімі ВПС?

Што не правялі? Мітынг за вызваленне палітвязняў ў ЗША. Мы не правялі? ( нецэнзурная лаянка) Мы яшчэ ў маі правялі збор працоўнага калектыву ў падтрымку гэтай чорнаскурай актывісцкі… гэтай як яе імя, ну у яе яшчэ такія валасы курчавыя як барада ў Салжаніцына. Што? Пакласці партбілет на стол. За што? За мітынг ў падтрымку Салжаніцына.… Не мітынг быў не ў падтрымку Салжаніцына. Во згадаў – мітынг быў у падтрымку Анжэлы Дэвіс. Але. Але. Не чуеце. Дыктую па літарах: Англія Ноўгарад Ж…Блін, якое можа быць слова на ж…, акрамя гэтага. Вось-вось.правільна, Анжэлы Дэвіс. А Карвалан Луіс, якога абмянялі на Быкоўскага? Гэта ж была грандыёзная мерапрыемства. У нас два гады таму на зону за крадзёж цэменту з будоўлі пайшоў Пецька Быкоўскі. Дык усе думалі, што яго памянялі на Карвалана. Нават плётка па гораду пайшла: ўсіх хто крадзе цэмент амерыканцы будуць мяняць на камуністаў і даваць палітычны прытулак за акіянам..

Што вы мяне парыце? Лулумба? Хто такі Лулумба. Лідэр прагрэсіўных сіл трапічнай Афрыкі. Сядзіць у турме. Увесь свет патрабуе яго вызвалення акрамя саўгасу "Маладзец".

Давайце так – я вам вызваленне Лулумбы, а вы мяне два камбайны. І вось яшчэ даўно абяцалі – паездачку ў Еўропу. А то гэтак ніколі не Еўропу не пабачу. Ну хаця б у Балгарыю. Хоць наемся тых іхніх памідораў у банках. У нас тут такі дэфіцыт – іхнія памідоры ў банках.

Гэта ж нармальна два камбайна і паездку ў Еўропу за аднаго Лулумбу. Лулумба – гэта ж герой усіх прагрэсіўных сіл трапічнай Афрыкі. Вам жа без вызвалення Машэраў башку адрэжа. Я ж не прашу каб вы мяне крэдыт на рамонт дарогі далі. Дамовіліся. Не бойцеся арганізуем вызваленне Лулумбы па першаму разраду: Кантроль будзе жэстачайшы. Чао.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць