Грамадства2020

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

З 1 ліпеня банкаўскую сферу чакаюць істотныя перамены. Новыя падыходы, анансаваныя Нацбанкам, у першую чаргу мусяць быць накіраваныя на абарону ад махляроў. Праўда, некаторыя метады выклікалі ў беларусаў пытанні. Так, Альфа-банк ужо папярэдзіў кліентаў, што будзе патрабаваць ад іх доступ да геалакацыі мабільнікаў і камп'ютараў.

«З 26 мая пры ўваходзе ў INSNC (дадатак банка — НН) з тэлефона ці камп’ютара з'явіцца просьба на доступ да вашай геалакацыі. Дазвол патрэбна даць усяго адзін раз. Калі гэтага не зрабіць, з 1 ліпеня доступ да INSNC будзе часова закрыты да ўключэння геалакацыі», — паведамілі ў банку.

Ілюстрацыйнае фота

Допіс з гэтай навіной у афіцыйным тэлеграм-канале Альфа-банка сабраў сотні негатыўных рэакцый і абураных каментароў — людзі не разумеюць, навошта банку ведаць дакладнае месцазнаходжанне кліента.

«Гэта дадатак для сачэння ўжо, а не банкаўскі», — праводзяць паралелі беларусы.

А што ў іншых банках?

У кліенцкай інфарассылцы Альфа-банка сцвярджаецца, што згодна з заканадаўствам з 1 ліпеня 2026 года ўсе беларускія банкі абавязаныя будуць прытрымлівацца новых патрабаванняў па зборы, захоўванні і аналізе «лічбавага адбітка прылады».

Што за лічбавы адбітак? Гэта такі набор параметраў, звязаных з электроннай прыладай, якой вы карыстаецеся — сюды ўваходзіць геалакацыя, а таксама мадэль вашага тэлефона ці камп’ютара, настройкі браўзера, версія аперацыйнай сістэмы і гэтак далей. Гэты мікс параметраў пры кожным уваходзе ў банкінг будзе супастаўляцца з так званым эталонам — наборам дадзеных, характэрным менавіта для вас.

Інфармацыйная рассылка Альфа-банка

Пакуль пра новаўвядзенні афіцыйна паведаміў толькі Альфа-банк.

У Беларусбанку на пытанне журналіста «Нашай Нівы» пра планы на ўвядзенне новых правіл карыстання банкінгам адказалі, што «такой інфармацыі ў іх на гэты момант няма».

Падобныя абмежаванні яшчэ не ўводзіць і МТБанк (але геалакацыя ў банку так ці інакш запрошваецца пры рэгістрацыі, таму зарэгістравацца з-за мяжы вельмі складана).

«Калі нешта такое будзе і ў нашым банку [як у калег з Альфа-банка], будзе размешчаная дадатковая інфармацыя», — адказаў кансультант МТБанк.

Белінвестбанк таксама пакуль працуе па-старому:

«На гэты момант да нас не даходзіла інфармацыя пра патрабаванне на ўключэнне геалакацыі з боку нашага банка. Найбліжэйшыя дні такое патрабаванне не будзе ўкараняцца. Аднак калі патрабаванне пра геалакацыю і з’явіцца, хутчэй за ўсё, банк будзе таксама загадзя апавяшчаць кліентаў пра гэта».

А вось Белгазпрамбанк ужо пацвердзіў, што будзе запытваць у кліентаў геалакацыю. Праўда, яны яшчэ не паспелі разаслаць кліентам інфармацыю. «Пры гэтым блакаваць доступ да дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (мабільны дадатак/інтэрнэт-банк) без дазволу на вызначэнне месцазнаходжання не плануецца», — запэўніваюць у банку.

Тэарэтычна банкаўскі мабільны дадатак павінен запытваць геалакацыю чалавека толькі ў момант уваходу ў сістэму і толькі для патрэбаў сістэмы бяспекі. Аднак у беларускай рэальнасці, у якой сілавікі маюць доступ фактычна да любых базаў, інструмент можа ператварыцца ў інструмент дадатковага сачэння за насельніцтвам.

Каментары20

  • странные
    22.05.2026
    Странные те, которые недовольные слежкой, вы же живёте на скотном дворе лукашенко, который есть маленькой частью большого, скотного двора путина, а на скотном дворе путина, давно узаконили тотальную слежку за населением России.
    С 15 апреля, на скотном дворе путина, все онлайн-магазины, все банки, все госуслуги, все онлайн-казино, все игровые онлайн площадки, все стриминговые площадки, все онлайн-такси обязали организовать тотальное слежение за всеми пользователями, как на стороне онлайн площадок (с помощью технической и программной части), так и на стороне их клиентов.
    На стороне клиентов, разработаны обновления всех приложении, в них встроены шпионские модули, которые определяют геолокацию, использование впн (определяют выходной айпи адрес), делают скриншоты экрана с передачей собранного на нужные ФСБ, службе охраны путина, роскомнадзору сервера.
    Их мессенджер макс пошёл ещё дальше, в нём организован не только пассивный сбор о пользователе, но и встроены модули, которые могут быть активированы удалённо для записи и отправки аудио, видео, текстовых сообщении, тех же скриншотов экрана, активация возможна, как по кокретному человеку, так и по нужной группе людей.
    Поэтому, почему на скотном дворе лукашенко должно быть иначе ?
    Всё, будет внедрено с лагом в 6 месяцев -год.
  • .
    22.05.2026
    Каментарый вертухая жывёльнага двара?
    У рускім свеце заўсёды чарга жадаючых паказаць агрэсію да тых, хто незадаволены. "Чаго бухціце? Тут такое жыццё".
  • 1994-202(?)
    22.05.2026
    Канстытуцыя Беларусі 1994 на якой кляу́ся пачвара лукашенко забаронена

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць