Улада1616

Наваполацкі кандыдат Юдаеў: Лукашэнка быў блаславёны толькі на 21 год кіравання ФОТА

Парад «кандыдатаў у кандыдаты» працягнуў жыхар Наваполацка Аляксандр Юдаеў. У яго ініцыятыўнай групе 108 чалавек.

«Ёсць пэўныя містычна-гістарычныя падзеі, якія кажуць пра тое, што ўсё можа змяніцца. Ёсць прароцтва, што Аляксандр Лукашэнка быў блаславёным беларускімі духоўнымі асобамі на 21 год кіравання», — патлумачыў Юдаеў.

фота Сяргея Гудзіліна

Ён скончыў Акадэмію мастацтваў, раней ён працаваў фотакарэспандэнтам у газеце «Веснік Нафтана», а цяпер уладкаваўся ў наваполацкі Палац культуры. У інтэрв'ю «Народнай волі» Юдаеў расказаў, што займаецца падрыхтоўкай і здымкамі разнастайных фільмаў.

На мінулых выбарах ён галасаў за Някляева, бо яму падабаюцца паэты. Цяпер Юдаеў не бачыць дастойных кандыдатаў, якім можна было б аддаць голас, таму ідзе на выбары сам.

На думку Юдаева, фрыкам, у шырокім значэнні слова, можна назваць кожнага кандыдата.

Ні да якіх палітычных рухаў Юдаеў не належыць. Кажа, што адносіны з Расіяй павінны заставацца ў прыярытэце. Абураецца «навязваннем еўрапейскіх каштоўнасцяў».

Узгадваючы Плошчу-2010, рэжысёр кажа, што «было шкада людзей, якія пацярпелі на папярэдніх выбарах». Але пры гэтым гарантуе недатыкальнасць Аляксандру Лукашэнку. Гатовы прапанаваць яму пасаду прэм'ер-міністра.

Кіраўніца ініцыятыўнай групы Юдаева — Таццяна Бурая. Яна шчыра засмуцілася, калі даведалася, што 108 чалавек наўрад ці змогуць сабраць патрэбныя 100 тысяч подпісаў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Толькі палова беларусаў вяртаюцца з адпачынку адпачыўшы

Беларусы эфектна правялі лета на даху Нацыянальнай бібліятэкі ШМАТ ФОТА1

Лябедзька: Ці лепш было б, каб у 1994‑м годзе Лукашэнку перамог Кебіч? Не!31

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА6

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці1

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць