Свет11

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка

28 жніўня ў Кітаі з пасад у Цэнтральнай вайсковай камісіі вызвалілі генералаў Чжан Юся і Лю Чжэньлі. Чжан Юся быў намеснікам старшыні камісіі і лічыўся другой па ўплывовасці асобай у вайсковым кіраўніцтве краіны пасля Сі Цзіньпіна. Ён таксама лічыўся адным з яго найбліжэйшых саюзнікаў, піша Reuters.

Чжан Юся падчас візіту ў Расію. Фота: kremlin.ru

Расследаванне ў дачыненні да абодвух генералаў пачалося яшчэ ў студзені. Іх падазраюць у сур'ёзных парушэннях дысцыпліны і закона. Адстаўка адбылася на фоне шырокай антыкарупцыйнай кампаніі ў кітайскай арміі, якую Сі Цзіньпін вядзе апошнія некалькі гадоў. Раней пад расследаванне трапілі, у прыватнасці, былыя міністры абароны Вэй Фэнхэ і Лі Шанфу.

Кадравыя змены таксама супалі з чуткамі пра магчымую спробу вайсковага перавароту ў Кітаі. Паводле адной з версій, 18 студзеня Чжан Юся нібыта накіраваў вайскоўцаў да гатэля ў заходняй частцы Пекіна, каб затрымаць Сі Цзіньпіна. Там іх нібыта чакалі супрацоўнікі службы аховы кітайскага кіраўніка. Паведамлялася пра ўзброенае сутыкненне, у выніку якога маглі загінуць ахоўнікі і вайскоўцы. Аднак гэтыя звесткі афіцыйна не пацверджаныя.

Чжан Юся ўдзельнічаў у кітайска-в'етнамскай вайне 1979 года. Яго бацька быў генералам і паплечнікам бацькі Сі Цзіньпіна — Сі Чжунсюня. Сам Чжан, як і Сі, належыць да так званых «прынцаў» — нашчадкаў высокапастаўленых дзеячаў Камуністычнай партыі Кітая.

У 2012 годзе Чжан узначаліў Галоўнае ўпраўленне ўзбраенняў Народна-вызваленчай арміі Кітая, якое займаецца закупкамі і распрацоўкай зброі. У 2017‑м ён стаў намеснікам старшыні Цэнтральнай вайсковай камісіі, а ў 2022 годзе быў паўторна прызначаны на гэтую пасаду, хоць ужо дасягнуў узросту, калі звычайна ідуць на пенсію.

Каментары1

  • AlexxelA
    28.08.2026
    НН, вы ж самі нядаўна пісалі пра кітайска-беларускі слоўнік, паводле якога прозвішчы і імёны трэба пісаць па-беларуску як Джан Юся, Лю Джэнлі, Сі Джунсюн. Дык чаму вы самі не карыстаецеся гэтымі правіламі?

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць