Грамадства

У Пінску пільная бабуля не дала махлярам абдурыць свайго ўнука

Жыхарка Пінска дапамагла выратаваць 25‑гадовага ўнука ад тэлефонных махляроў, якія спрабавалі завалодаць амаль 35 тысячамі рублёў, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Спачатку маладому чалавеку патэлефанаваў незнаёмы, які выдаваў сябе за супрацоўніка аператара сувязі. Ён заявіў, што нібыта заканчваецца тэрмін дзеяння дамовы, і такім чынам выведаў у пінчука неабходныя звесткі.

Пасля з мужчынам звязаўся іншы махляр, які прадставіўся работнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Ён запалохаў маладога чалавека тым, што той нібыта кантактаваў са злачынцамі і яму можа пагражаць ператрус. Каб пазбегнуць праблем, пінчуку прапанавалі часова «задэклараваць» усе наяўныя грошы.

Малады чалавек расказаў аферыстам пра свае ашчаджэнні і грошы 69‑гадовай бабулі, з якой жыў. Падманам яго прымусілі забраць з дому амаль 7 тысяч рублёў бабуліных і каля 8 тысяч уласных. Акрамя таго, ён узяў грошы яшчэ ў адной 74‑гадовай мясцовай жыхаркі. У выніку сабралася каля 35 тысяч рублёў.

З грашыма пінчук на таксі накіраваўся ў Мінск, каб нібыта перадаць іх «упаўнаважаным асобам». Аднак бабуля патэлефанавала ўнуку і пачала высвятляць, куды ён паехаў і навошта ўзяў такую вялікую суму. Мужчына спасылаўся на нейкія «сакрэтныя ўказанні» і забарону раскрываць «дзяржаўную таямніцу».

Жанчына здолела пераканаць унука, што ён стаў ахвярай махляроў. Канчаткова малады чалавек зразумеў, што яго падманулі, пасля званка на нумар 102.

Па факце спробы махлярства распачалі крымінальную справу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

У сеціве вірусіцца рагачоўскі гімн, які спяваюць у касцюме згушчонкі — хто яго аўтар?12

«Абяцанне, што заказ ужо ў дарозе, я чуў разоў з дваццаць». Беларусы месяцамі чакаюць ад прадпрымальніка свае вырабы, за якія загадзя заплацілі

Наведванне прыгараднымі аўтобусамі маланаселеных вёсак хочуць зрабіць па заяўках. Ужо праводзіцца эксперымент5

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат4

Мерц паставіў краінам Еўрасаюза ультыматум: Ці гарантыі фінансавай падтрымкі Украіны, ці блакаванне Германіяй супольнага бюджэту21

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў2

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць