Эканоміка22

Спадкаемцы «Вострава чысціні» закрываюць крамы і фіксуюць страты

Пяць гадоў таму сетка «Востраў чысціні і смаку» налічвала 750 аб’ектаў і была адным з лідараў беларускага рытэйлу. Заснавальнік бізнэсу Віктар Рамук кантраляваў не толькі розніцу, але і фабрыку бытавой хіміі «Ромакс», сетку аптэк і шэраг іншых профільных актываў. Аднак у 2022 годзе бізнэс даў трэшчыну на фоне фінансавых пралікаў, даўгавой нагрузкі і прэтэнзій з боку кантрольных структур. Вынікам стала банкруцтва кампаній групы «Ромакс». Пазней гандлёвыя плошчы, якія вызваліліся, пачалі займаць новыя гульцы. Выданне Office Life расказвае, што адбываецца з імі цяпер.

Фота: Office Life

«Востраў» / «Вінаполіс»

У 2024 годзе кантроль над часткай крам «Востраў чысціні і смаку», якая засталася, перайшоў да ТАА «АйландГруп» (некалькі дзён яе ўладальнікам прабыў Аляксандр Пупал, потым уласнікам стаў грамадзянін Расіі Аляксей Макшанцаў).

У канцы 2025 года новы аператар правёў рэбрэндынг: гандлёвыя аб’екты працягнулі працу пад абсечанай шыльдай «Востраў», а пазней на рынку з’явіліся спецыялізаваныя пункты «Вінаполіс».

Фота: Office Life

На той момант абноўленая сетка налічвала 55 крам. Аднак цяпер назіраецца тэндэнцыя да скарачэння бізнэсу. Паводле даных афіцыйнага сайта рытэйлера, у сетцы лічацца толькі 34 аб’екты.

Але, як заўважыў Office Life, у дзейных крамах можна ўбачыць паўпустыя паліцы, а шэраг гандлёвых пунктаў працуе толькі да 31 жніўня. Сайты і сацыяльныя сеткі брэндаў не абнаўляліся з канца ліпеня.

Фота: Office Life

У маі 2026 года пасаду дырэктара сеткі пакінуў Канстанцін Старавойтаў, пра што ён паведаміў у сацсетках.

За 2025 год выручка «АйландГруп» склала 35,5 мільёнаў рублёў, чыстыя страты — амаль 11,5 мільёнаў рублёў.

«ДНЦ-маркет»

Паралельна ў пачатку 2025 года былы топ-менеджар групы «Ромакс» Анатоль Прыгодзіч стварыў кампанію «ДНЦ-Маркет», якая пачала адкрываць крамы пад аднайменнай гандлёвай маркай. Яе першы аб’ект адкрыўся ў Жодзіне. Наступная крама з’явілася ў сталіцы на рынку «Уручча-3». Была ідэя стварыць крамы «сапраўды нізкіх цэн» (ДНЦ — «действительно низкие цены»). Фармат пазіцыянаваўся як гібрыд класічнай крамы і зручнай складской прасторы. Пры гэтым было абвешчана пра партнёрства з фабрыкай «Ромакс».

Фота: «Яндэкс Карты»

Кампанія анансавала запуск сеткі па ўсёй краіне. Паводле даных Гандлёвага рэестра, за арганізацыяй цяпер лічыцца 12 аб’ектаў (два апошнія былі зарэгістраваныя ў канцы сакавіка 2026 года ў мінскім ГЗЦ «Цівалі» і ў Лідзе). Прыкметна, што частка крам адкрывалася на былых лакацыях «Вострава чысціні».

Аднак маштабаваць бізнэс не ўдалося. Згодна з інфармацыяй з часопіса «Юстиция Беларуси», з сярэдзіны жніўня «ДНЦ-Маркет» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні ўласнікаў.

Паводле апошніх даных, у кампаніі засталося два ўладальнікі: Анатолю Прыгодзічу належыць 88%, а 12% кантралюе мінскае ТАА «ЛінваРэнт» (увайшло ў склад заснавальнікаў у чэрвені 2026 года).

У пачатку года кампанія актыўна шукала інвестараў для ўваходу ў рознічны бізнэс. Разглядаліся розныя варыянты: ад прыцягнення зваротнай пазыкі да перадачы долі ва ўстаноўчым капітале з правам удзелу ў аператыўным кіраванні.

Да пачатку працэдуры ліквідацыі ў кампаніі змянілася шэсць кіраўнікоў. Паказальна, што апошнім дырэктарам стаў сам заснавальнік «Вострава чысціні» Віктар Рамук, які прапрацаваў на гэтай пасадзе з 19 мая па 18 жніўня 2026 года.

Незадоўга да закрыцця, у сярэдзіне ліпеня 2026 года, «ДНЦ-Маркет» перадаў правы на чатыры таварныя знакі (HAPPY HOUSE, «КРЕПЫШ», «ЭКОНОМЬ-КА» і MISTER LUDWIG) кампаніі «Фабрыка Ромакс».

Што тычыцца фінансавых паказчыкаў, то за 2025 год «ДНЦ-Маркет» спрацаваў з чыстымі стратамі ў 633 тысяч рублёў пры выручцы ў 842 тысяч.

Каментары2

  • Ай-на-нэ
    28.08.2026
    Карацей, як заўжды - "гасударавы людзі" прыдушылі мясцовых, каб не высоўваліся, і аддалі ўсё рускім гаспадарам. Раней гэта было з банкамі, потым з ключавым імпартам, цяпер - бі посуд.
  • Заканамерны этап русіфікацыі і інтэграцыі
    28.08.2026
    Не ведаў, што ў беларускага бізнесмена, які займаўся не толькі гандлем, а галоўнае - вытворчасцю, бізнэс адабралі маскалі.

    Беларускія нацыяналісты папярэджвалі, што спачатку ліквідуюць мову, нацыянальную адукацыю і культуру, а затым маскалі пачнуць адбіраць актывы, бізнэсы. Далей - нерухомасць. На Данбасе тупа хаты і катэджы адбіралі.

    Беларускія паспяховыя бізнесмены лічылі гэта лухтой і не падтрымлівалі нацыяналістаў і ідэйна, ні фінансава.

    Цяпер маем этап ад'ёму беларускіх бізнесаў расейцамі.
    І перасяленне расейцаў у Беларусь.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць