Грамадства2828

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання

Журналіст заявіў, што вернецца ў Гродна, 13 верасня там адбудзецца зʼезд палякаў у Беларусі.

Фота: Lookby.Media

Экс-палітвязень быў спецыяльным госцем на канферэнцыі «Польшча будучыні». Ён зноў заявіў, што вернецца ў Беларусь у верасні, паведамляе «Польскае радыё».

— Гэта натуральна, што чалавек хоча вярнуцца дадому, — сказаў ён падчас сустрэчы з моладдзю. — Гарадзеншчына, рака Нёман, горад Гродна, Вялікая Бераставіца, дзе я нарадзіўся, — гэта асаблівыя месцы для мяне і гэта натуральна, што чалавек хоча вярнуцца дадому. Мне здаецца, што нікому не трэба тлумачыць.

Андрэй Пачобут падкрэсліў, што ўсведамляе наступствы, з якімі можа сутыкнуцца. Ён падкрэсліў, што «мае намер пашырыць прастору для свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі», і дадаў, што яго чакаюць палякі ў Беларусі.

— Ёсць польская меншасць і Саюз палякаў у Беларусі, людзі чакаюць. Мае размовы з актывістамі Саюзу палякаў вельмі часта пачынаюцца альбо канчаюцца пытаннем: калі ты ўжо прыедзеш? Я не змяніў планаў і ў верасні вяртаюся ў Гродна.

Каментары28

  • Меркаванне
    28.08.2026
    Прыставяць там да яго чэкіста для кантроля...
  • Беларусь это не Польша!
    28.08.2026
    Объясните это Почоботу!
  • Нечекист
    28.08.2026
    Вольному воля, только какая там сейчас "прастора" на Беларуси? Хочет нарваться на приключения? Таки они будут. Это не от меня угроза, просто думать надо что делаешь. Пассионарность это прекрасно, когда нет семьи

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць