Усяго патроху1717

Альфрэд Кох: Вяселле Пяскова і Наўкі каштавала 600 тысяч даляраў

«Чаго вы прычапіліся да гадзінніка Пяскова? Вы пацікаўцеся, колькі каштавала яго вяселле! — піша ў сваім фэйсбуку былы віцэ-прэм'ер Расіі Альфрэд Кох. — Тры гады таму я з сям'ёй жыў у гатэлі «Радзіма». І вось што я вам скажу: гэта адзін з самых дарагіх гатэляў у маім жыцці.

У «Радзіме» кожны абед (без спіртнога) абыходзіўся мне мінімум 50—70 даляраў на чалавека. Нумар каштаваў 1000 даляраў за суткі. Я ўжо не памятаю, колькі каштаваў джым і паслугі спа, але таксама ўзровень зразумелы.

І гэта быў канец мая — пачатак чэрвеня. Г.зн. высокі сезон яшчэ не пачаўся, вада была халодная, і я літаральна толькі адзін раз акунуўся ў моры. І, зразумела, што цэны былі ніжэйшыя, чым у канцы ліпеня — пачатку жніўня.

Я адмыслова ўчора зайшоў на сайт гатэля і пастараўся зарэзерваваць нумар. Самыя блізкія даты — 20 верасня. Бліжэй — свабодных нумароў няма. Цана самага таннага нумара — 700 даляраў за суткі.

Гэты гатэль належыць Алегу Дзерыпаску. Дык вось. Я магу з упэўненасцю сказаць, што арэнда гэтага гатэля цалкам у высокі сезон нават на два дні каштуе мінімум пару соцень тысяч даляраў. Калі Пяскоў іх не плаціў, а яму гэтую паслугу падарылі, то гэта хабар. Калі плаціў — то адкуль грошы?

Далей. Вядома, што кэйтэрынг на вяселлі быў з рэстарана «Ле Марэ». Гэта значыць, ежу прывезлі з Масквы. Хто быў у гэтым рэстаране, той ведае, што гэта вельмі дарагі рэстаран.

Сярэдні чэк там (без выпіўкі) таксама каля 50 даляраў на чалавека. Нават калі выказаць здагадку, што на вяселлі наогул не бухалі, то сам абед (без уліку дастаўкі ежы самалётам!) абышоўся мінімум яшчэ ў сотню тысяч даляраў. Калі Пяскоў за гэты абед не плаціў, а яму гэты абед падарылі, то гэта хабар. Калі плаціў — адкуль грошы?

І, нарэшце, артысты. Іх было не менш за дзясятак. Сярэдні ганарар такога артыста за выступ на карпаратыве — ад 20 да 50 тысяч долараў. Возьмем сярэднюю цану — 30 тысяч даляраў. Разам атрымліваем мінімум 300 тысяч. Калі Пяскоў артыстам не плаціў, а іх выступ яму падарылі, то гэта хабар. Калі плаціў — адкуль грошы?

Разам, мы маем мінімум 600 тысяч даляраў, якія былі выдаткаваныя на гэтае вяселле. А ў рэальнасці, я думаю, не менш за мільён. Такім чынам: гэта хабар ці не? І калі не, то адкуль у Пяскова грошы?» — піша былы віцэ-прэм'ер, які цяпер жыве ў Германіі.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў і былая фігурыстка Таццяна Наўка пабраліся шлюбам пасля доўгіх гадоў блізкіх адносін.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена8

Ціханоўская: Калі будуць свабодныя выбары, я ў іх удзельнічаць не буду. Але цяпер не час канкураваць46

Буданаў: Лукашэнка пачуў перасцярогі Украіны. Не бачу пагрозы наступу з боку Беларусі10

У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан12

«А што адбываецца?» Чэргі на беларуска-расійскай мяжы цяпер не толькі на асноўным пераходзе, а нават на глухой дарозе19

Шэдэўр Марка Шагала «Над горадам» упершыню прыедзе ў Беларусь2

Чым зоймуцца выпускнікі беларуска-кітайскай праграмы, якую скончыў Коля Лукашэнка3

У Шчучынскім раёне знайшлі пажылога грыбніка, які тры дні блукаў у лесе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць