Фота Марка Джурыцы, Ройтэрз.
Відэааператарка ультраправага венгерскага тэлеканала N1TV штурхала бежанцаў, якія прарвалі паліцэйскае ачапленне каля лагера ў горадзе Роска. Пасля таго як кадры, знятыя яе калегамі, трапілі ў інтэрнэт, яна была звольненая.
На відэазапісах, знятых іншымі журналістамі, відаць, як Ласла Петра ўдарыла маленькую дзяўчынку, якая бегла міма, затым — мужчыну з дзіцем на руках, у выніку чаго ён упаў. Гэтыя кадры выклікалі скандал у сацсетках.
У прыватнасці, на старонцы тэлеканала ў фэйсбука пад публікацыямі з'явіліся каментары на розных мовах: «Ганьба!», «Фашысты!».
Тэлеканал аператыўна адрэагаваў на інфармацыю. Галоўны рэдактар на сваёй старонцы напісаў, што журналістка прадэманстравала непрымальныя паводзіны ў лагеры бежанцаў у Росцы. «Ёй накіравана паведамленне аб звальненні», — паведаміў ён.