Грамадства7373

Статкевіч агучыў пяць выключна рэзкіх пытанняў Лукашэнку

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч 23 верасня арганізуе на плошчы Свабоды ў Мінску сустрэчу выбарцаў. Ён накіраваў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне ўзяць удзел у ёй у выглядзе пяці рэзка сфармуляваных пытанняў. Ён змясціў іх на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

У пытанні 1 ён абвінавачвае Аляксандра Лукашэнку ў незаконным утрыманні ўлады.

Пытанне 2 датычыць выкрадання і забойства ў 1999 шэрагу дзяржаўных дзеячоў і бізнэсоўцаў, у тым ліку былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара.

Статкевіч сцвярджае, што гэтыя злачынствы ажыццявілі вайскоўцы брыгады спецназа МУС. Згодна з інфармацыяй Статкевіча, яны былі ўпэўненыя, што выконваюць законнае судовае рашэнне, бо ім быў прад’яўлены «прысуд вярхоўнага сакрэтнага трыбунала», змацаваны пячаткаю прэзідента.

Як вядома, у зняволенні Статкевіч перасякаўся ў адных камерах з некаторымі былымі спецназаўцамі, асуджанымі за іншыя злачынствы.

Пытанне 3 датычыць эканомікі. «Адно толькі ўвядзенне сусветных цэн на расійскія газ і нафту здольнае абрынуць арганізаваную вамі эканоміку за месяц», — піша Статкевіч.

Ён пытаецца адносна лёсу незалежнасці краіны ва ўмовах, калі пад ёй такі хісткі эканамічны фундамент.

У пытанні 4 пералічваюцца прэтэнзіі да сацыяльнай палітыкі ўладаў. Статкевіч крытыкуе бяспраўе людзей, а таксама рост спажывання алкаголю. «Вы разумееце, што вы з вашай хваравітай прагай улады — вялікае няшчасце для нашага народа?» — з салдацкай простасцю пытаецца Статкевіч.

Пытанне 5 кранае пытанні нацыянальнага гонару беларусаў.

«За 20 гадоў сваёй улады вы зрабілі ўсё, каб наша нацыя страціла сваю старадаўнюю і цудоўную мову, каб беларусы ператварыліся ў «рускіх са знакам якасці», як вы любіце казаць. Вы нават забаранілі наш 700-гадовы герб і сцяг яго колераў», — кажа Статкевіч.

Ён ставіць пытанне да некарэктнасці рэзка: «Вы так ненавідзіце ўсё беларускае і нас, беларусаў, бо вы — не беларус? Вы русіфікавалі беларусаў, каб яны менш супраціўляліся здачы незалежнасці нашай краіны Расіі?»

«Прапаную вам адказаць на мае пытанні. Адсутнасць адказаў ці рэпрэсіі супраць выбаршчыкаў, якія збяруцца 23 верасня а 18.00 на плошчы Свабоды, каб выслухаць іх, будзе раўназначным вашым станоўчым адказам на кожнае з маіх пытанняў», — кажа Статкевіч.

Ніхто з кандыдатаў у прэзідэнты не выступае з такой рэзкай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, як тое робіць падпалкоўнік Статкевіч. Грамадства адвыкла ад такой ступені крытыкі найвышэйшага чыноўніка дзяржавы.

Статкевіч правёў у зняволенні з 2010 па 2015 гады пасля таго як разам з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты ўзначаліў маніфестацыю жыхароў Мінска з патрабаваннем змены палітычнай сістэмы ў краіне. Дэманстрацыя прайшла ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і стала найбольшым вулічным пратэстам у краіне за апошнія 15 гадоў.

Каментары73

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар18

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар18

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць