На сайце праекта «Адкрытая Расія» ў аўторак, 29 верасня, з'явілася відэа затрымання былой украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка.

Здымку вёў сепаратыст з «ЛНР» Ягор Рускі, які прыехаў на тэрыторыю самаабвешчанай рэспублікі з Уфы ў якасці добраахвотніка. Як паведамляецца на сайце, здымкі зробленыя каля пасёлка Металіст пад Луганскам, на тэрыторыі г.зв. «ЛНР».

Кадры пачынаюцца з таго, што Рускі здымае сябе спераду, пасля чаго камера паказвае частку баявых дзеянняў: Ягор Рускі страляе з аўтамата ў бок кустоў.

Затым план відэазапісу змяняецца: на кадры з'яўляецца жанчына ў масцы, на якой напісана «Самаабарона Майдану». Голас за кадрам кажа, што гэта снайпер, аднак дзяўчына гэта адмаўляе і кажа, што ў яе толькі аўтамат.

Раней расіяне казалі, што ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанка затрымалі на тэраторыі Расіі, куды яна прыехала добраахвотна. Надзея заўсёды настойвала на тым, што яе захапілі ў палон.

Надзея Саўчанка абвінавачваецца ў тым, што 17 чэрвеня 2014 г ажыццяўляла карэкціроўку абстрэлаў у Луганскай вобласці ў складзе батальёна «Айдар». У выніку абстрэлаў загінулі журналісты ВГТРК Ігар Карнялюк і Антон Валошын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?