Іранскія малочныя прадукты паспяхова прайшлі інспекцыю і Расія гатова іх закупляць, заявіў памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка.

Паводле яго слоў, у Іране «вырабляюць на дзіва добрыя сыры».

«Цяпер трэба падпісаць спецыяльны пратакол аб умовах пастаўкі і гарантаванні бяспекі, і сыры з Ірана будуць пастаўляцца», — сказаў Аляксеенка ў эфіры «Рускай службы навін».

Ён таксама пракаментаваў выдадзены Рассельгаснаглядам дазвол васьмі швейцарскім прадпрыемствам на пастаўку сыроў і гатовай мясной прадукцыі ў Расію.

«Імпартазамяшчэнне ідзе, але трэба быць рэалістамі, нейкі час нам давядзецца закупляць малочную прадукцыю, і перш за ўсё сыры, у іншых краінах», — растлумачыў Аляксеенка, дадаўшы, што сыры ў Расію таксама гатова пастаўляць Турцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?