У сераду раніцай сталічным выратавальнікам паступіла паведамленне аб ДТЗ на 18 кіламетры МКАД ля з'езду на вуліцу Бабушкіна. Самазвал «МАЗ» перакуліўся на бок, пры гэтым заціснуў кіроўцу — яго ногі прыціснула кузавам грузавіка.

Супрацоўнікі МНС дасталі кіроўцу з-пад самазвала. 32-гадовы мужчына шпіталізаваны з адкрытым пераломам правай галёнкі і спалучанымі траўмамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?