Свет

Спецаперацыя ў Сэн-Дэні: забітыя двое падазраваных тэрарыстаў 

AP

У сераду, 18 лістапада, французская паліцыя пры падтрымцы спецназа і вайскоўцаў праводзіць спецаперацыю ў парыжскім прыгарадзе Сен-Дэні, дзе ў адной з кватэр у цэнтры горада схаваліся падазраваныя ў датычнасці да тэрактаў 13 лістапада.

У кватэры, як мяркуецца, хаваецца падазраваны ў арганізацыі тэрактаў, Абдэльхамід Абауд. Пры спробе штурму двое падазраваных былі забітыя. Адзін быў застрэлены снайперам, жанчына-смяротніца прывяла ў дзеянне пояс з выбухоўкай, паведамляе пракуратура Парыжа.

Спецаперацыя праводзіцца ў доме на плошчы Жан-Жарэс, размешчанай за 800 метраў ад стадыёна «Стад дэ Франс», дзе 13 лістапада падарвалі сябе трое смяротнікаў.

Па словах міністра юстыцыі, паліцэйская аперацыя ў Сэн-Дэні блізкая да завяршэння. Аперацыя пачалася на золку, каля паловы на пятую раніцы. У цэнтры Сен-Дэні адбылося некалькі перастрэлак, двое паліцэйскіх атрымалі раненні, паведамляе газета «Монд».

Па дадзеных агенцтва Франс-Прэс, якое спасылаецца на паліцэйскія крыніцы, мэтай аперацыі быў галоўны падазраваны ў арганізацыі тэрактаў 13 лістапада ў Парыжы Абдэльхамід Абауд. Раней меркавалася, што Абауд знаходзіцца ў Сірыі.

АФП паведамляе аб затрыманні ў цэнтры горада гаспадара кватэры, які сказаў, што ў ёй пражывалі людзі, якія прыехалі з Бельгіі. У кватэры па-ранейшаму знаходзіцца адзін чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў37

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская кампанія выпусціла дрып-каву з водарамі нашых гарадоў

Беларуская футбалістка выйшла на ўзнагароджанне ў Турцыі пад песню забароненай артысткі2

Следчы камітэт расказаў падрабязнасці, як беларус атрымаў раненне на тэрыторыі Польшчы16

Пад Барысавам мядзведзіца нарадзіла ажно чатырох медзведзянят. Гэта вельмі рэдкі выпадак3

Раcія працягвае ціснуць на Арменію і словамі, і справамі9

У Полацку адкрылі мурал, прысвечаны загінуламу лётчыку Мікіту Куканенку ФОТЫ3

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў37

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць