
Фото: Elena Zhy
Авіякампанія «Белавія» днём 29 лістапада апублікавала ў сацыяльных сетках паведамленне пра тое, што ў сувязі з ўмовамі надвор'я ў нацыянальным аэрапорце Мінск магчымая затрымка рэйсаў.
Як сведчыць табло вылету-прылёту на сайце аэрапорта, затрымана прыбыццё 10 рэйсавых самалётаў: з Санкт-Пецярбурга, Масквы (два), Берліна, Адэсы, Лондана, Парыжа, Жэневы, Стамбула і Тэль-Авіва. Гэтыя рэйсы павінны былі прызямліцца паміж 15.40 і 19.15.
Вылятаюць самалёты з Мінска адпаведна раскладу.
-
Пачобут не стаў размаўляць з шасцёркамі — ні з Пратасевічам, ні з Васкрасенскім
-
Васкрасенскі: Азотныя ўгнаенні і санкцыі ў адносінах фіз– і юрасобаў — і 1135 палітвязняў будуць у Вільні
-
«Прывезлі маю жонку і сказалі, што яе будуць катаваць». Пара з Украіны расказала жахлівую гісторыю пераследу ў Беларусі
Каментары