Грамадства22

Беларускую вечарыну ў Брусэлі наведалі 60 чалавек

Вечарыну, што адбылася 26 сакавіка, на наступны дзень пасля брутальнага разгону мірнай дэманстрацыі ў Менску, прысвечанай 90-гадоваму юбілею абвяшчэння БНР, наведалі каля 60 чалавек, каб паслухаць вядомую беларускую журналістку Наталлю Макушыну. Сп. Наталля Макушына распавяла пра невыносна цяжкія ўмовы, у якіх даводзіцца працаваць незалежным СМІ Беларусі, прывяла прыклады рэпрэсій, праз якія давялося прайсці яе калегам і ёй асабіста.

На жаль, яе словы чарговы раз пацвердзіліся на наступны дзень пасля дыскусіі, калі КДБ зладзіў шматлікія ператрусы на офісах незалежным медыяў і ў прыватных кватэрах іх карэспандэнтаў у Беларусі.

Услед за сп. Макушынай, беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч зачытаў сваё апавяданне “Талент заікання”. Госці сустрэчы мелі магчымасць атрымліваць асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, адначасова сочачы за тэкстам па нямецкім і ангельскім перакладах .

Адмыслова запрошанай госцяй імпрэзы была знакамітая журналістка і перакладчыца з Лондану Вера Рыч, якая займаецца Беларуссю ўжо больш за 50 год. Спадарыня Рыч зачытала колькі перакладаў са зборніка “Верш на Свабоду”, а таксама падаравала аўдыторыі свой уласны паэтычны твор.

Вечарына была зладжаная сумеснымі высілкамі “Офіса за дэмакратычную Беларусь”, Хансэ-Офіса (Hanse-office in Brussels) і Гамбургскай фундацыі па падтрымцы палітычна пераследаваных (Hamburger Stiftung fur politisch Verfolgte).

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць