Кошт ф'ючэрсаў на нафту Brent да 08:00 апусціўся на лонданскай біржы ICE Futures на 2,15%, да $32,83 за бараль. Раней у ходзе таргоў цана падала да $32,64 за бараль, паведамляе агенцтва Bloomberg. У пятніцу цэны зачыніліся на мінімальным з 2004 года узроўні.
WTI з пастаўкай у лютым на электронных таргах Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) патаннела на 1,9% — да $32,53 за бараль, у ходзе таргоў падала да $32,33.
Інвестары настроеныя на далейшае зніжэнне цэн, кажуць аналітыкі. У панядзелак стала таксама вядома пра зніжэнне цэнаў вытворцаў у Кітаі, што дапаўняе карціну паслаблення эканомікі КНР. Біржавы індэкс у Шанхаі ў панядзелак упаў яшчэ на 2%.
Каментары