Свет33

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава

Крыміналіст МУС РФ і былы чэкіст могуць быць выканаўцамі забойства расійскага лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава, выявілі «Важныя гісторыі». Пасля забойства выканаўцы забойства ўцяклі і спалілі свой аўтамабіль. 

Падазраваныя па справе аб забойстве расійскага лётчыка Максіма Кузьмінава ў Іспаніі — двое расіян. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце праграмы 60 Minutes тэлеканала CBS.

CBS апублікаваў фота падазраваных, якія ім перадалі крыніцы ў іспанскім следстве. Як паведамляюць журналісты, злева направа на фатаграфіях: былы афіцэр КДБ і яго сваяк, палкоўнік МУС. Іх імёны журналісты не называюць.

Крайні злева на фота — 74-гадовы спецслужбіст Сяргей Гарамыка, устанавілі «Важныя гісторыі». Як пісала газета «Брацкі агляд», у пачатку 90-х ён узначальваў гарадскі аддзел Міністэрства бяспекі РФ (былы КДБ і будучая ФСБ) у Брацку. Таксама ў 1992 годзе яго называлі начальнікам службы бяспекі Брацкага алюмініевага завода. 

Акрамя гэтага, з дадзеных уцечак вынікае, што Гарамыка ў 2008-2013 гадах лічыўся ў кампаніі «Русал».

Сяргей Гарамыка і супрацоўнікі Брацкага алюмініевага завода. Фота: «Совершенно секретно»

Мужчына пасярэдзіне — 47-гадовы падпалкоўнік паліцыі, начальнік аддзела аўтатэхнічных экспертыз і даследаванняў экспертна-крыміналістычнага цэнтра ГУ МУС Расіі па Іркуцкай вобласці Васіль Гарамыка, выявілі «Важныя гісторыі».

Пра яго неаднаразова пісала мясцовая прэса.

Васіль Гарамыка. Фота: універсітэт пракуратуры

Пацверджанняў, што мужчыны з'яўляюцца сваякамі, «Важным гісторыям» знайсці не ўдалося. 

Таксама CBS паведаміў, што падазраваныя спалілі аўтамабіль, на якім перасоўваліся пасля забойства Кузьмінава, і пакінулі яго «ў настолькі ізаляваным месцы, што забойцам, хутчэй за ўсё, спатрэбілася б дапамога мясцовых жыхароў, каб даведацца пра яго месцазнаходжанне».

Кузьмінава расстралялі ў лютым. Першым пра яго забойства паведаміў фэйкавы іспанамоўны тэлеграм-канал, звязаны з былым служачым Мінабароны РФ. Па дадзеных мясцовага інфармагенцтва EFE, лётчык атрымаў пяць кулявых раненняў, забойцы ўцяклі на аўто. 

У жніўні 2023 года Кузьмінаў перагнаў расійскі верталёт Мі-8 ва Украіну падчас аперацый ГУР. У інтэрв'ю ўкраінскаму блогеру Уладзіміру Золкіну ён распавёў, што зрабіў гэта добраахвотна. На расійскім ТБ лётчыку пагражалі ліквідацыяй.

CBS паведаміў, што Кузьмінава пахавалі ў магіле без імені на поўдні Іспаніі.

Каментары3

  • Ватсан
    12.11.2024
    Перад гэтым былі матэрыялы, што Кузьмінава забілі рукамі мясцовага крыміналіту. А цяпер паказваюць нейкіх пенсіянераў, якія ахоўвалі алюмініевыя заводы. Якую лухта заўтра прыдумаюць? Давайце пра марсіян, якудзу альбо чачэнцаў.
  • Дзіўна
    13.11.2024
    Нешта не разумею, а чаму магіла без імені?
  • Беня
    13.11.2024
    Штирлица выдал парашут за спиной.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць