Усяго патроху22

Што рабіць з сухім лісцем перад зімой?

Традыцыйна лічылася, што лісце з саду напрадзімку трэба выграбаць і паліць. А што кажуць сучасныя даследаванні?

Усё больш людзей лічаць, што практыка зграбаць і прыбіраць сухое лісце прыносіць больш шкоды, чым карысці, і ёй няма ніякіх апраўданняў. Аднак ёсць выпадкі, калі лісце пакідаць нельга.

Перш за ўсё, лісце ўгнойвае глебу. Яно дапамагае стварыць вялікі слой гумусу, якім пазней могуць скарыстацца іншыя расліны. Акрамя таго, лісце дапамагае даўжэй утрымліваць вільгаць у глебе і абараняе глебу ад холаду. Гэта падобна да падшыванай коўдры, пад якой будзе цёпла ўзімку і раслінам, і дробным жывёлам.

Калі ў садзе застанецца лісце, сябе здолеюць пракарміць карысныя беспазваночныя, што дапамагаюць падтрымліваць глебу ў добрым стане і разрыхляюць яе. Акрамя таго, у такім лісці жывуць вожыкі, якія яшчэ і нясуць адказнасць за паяданне смаўжоў, што шкодзяць ворным культурам. Калі прыбраць лісце з сада, гэта парушыць жыццёвы цыкл вожыка.

Вось чаму слой асенняга лісця важны для экасістэмы — як для жывёл і беспазваночных, так і для раслін, якія вы пазней высадзіце на яго месцы.

Дзе лісце карыснае, а адкуль яго трэба прыбраць

Лепш за ўсё пакідаць лісце на клумбах, лугах з кветкамі і градках з гароднінай. Што датычыцца газонаў, адтуль варта прыбраць лісце, бо траве яно нашкодзіць. Тоўсты слой лісця можа абмежаваць колькасць вады і паветра, што трапляе да газону, а траве яны патрэбныя на працягу ўсёй зімы, і ў гэтым выпадку газон можа пачаць гніць. Акрамя гэтага, вясной, калі вы будзеце прыбіраць лісце, газон можа заразіцца снежнай цвіллю ці іншай грыбковай хваробай.

Таксама не пакідайце лісце ў сажалках і іншых вадаёмах, бо яно гніе ў вадзе, забруджвае яе і можа быць небяспечным для рыбы. Калі ў вадаёме ёсць лісце, гэта можа паскорыць рост зялёных водарасцяў і глею. Прыбірайце лісце і з вечназялёных раслін: большасці з іх трэба доступ да сонечнага святла на працягу даволі доўгага часу, каб мець магчымасць фотасінтэзу, без яго расліны загінуць. Калі жадаеце абараніць расліну ад холаду, хаця б пакідайце на паветры вечназялёныя надземныя часткі раслін.

Нарэшце, прыбірайце лісце, калі яно мае прыкметы хваробы ці інфекцыі. Калі хварэе дрэва, яго лісце можа пераносіць інфекцыю, якая такім чынам перакінецца на іншыя расліны ў садзе. Гэта датычыцца ўсіх дрэў, але асабліва асцярожнымі трэба быць з пладовымі пародамі. Таму калі вы бачыце, што лісце мае карычневы колер ці непрыгожыя плямы на ім, трэба яго як мага хутчэй прыбраць, а лепей спаліць. Не рабіце з іх кампоснае ўгнаенне, бо гэта таксама можа спрыяць распаўсюду інфекцыі.

Можна стварыць з лісця насыпы вакол ствалоў дрэваў і кустоў. Гэта натуральны спосаб эфектыўна абараніць расліну ад холаду, а таксама магчымасць стварыць месца зімоўкі для вожыкаў з саду. Але вясной лісце трэба будзе прыбраць — напрыклад, перанесці яго ў кампост.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • sert
    25.10.2022
    живу в средней части швеции: в саду березы, осины, клены. осенью листья лежащие на травяной части сада перемеливаются с помощью газонокосилки в труху и лежат как удобрение для травы. остальные листья раскидываются в огороде, служат удобрением для овощей. листья перегнивают очень быстро, перегной самый лучший. там черви устраивают party-party. посадили в кучу лежалых около 6 месяцев листьев росток дыни, так из этого ростка дыня разрослась на площади 10x10 метров. больше 60 декоративных дынь собрали и продали перед halloween. сжигать листья это советские "ученые" вам могут посоветовать, ну и деревья и бордюры в белое покрасить))
  • Сірожа
    26.10.2022
    Якісь псэуданавуковы артыкул.  Самыя прагрэсіўжная біёлагі сьвету, радзецкія вайсковыя у начале з кібергенераліссімусам Лукашыні даказалі усяму с'вету, што лісьце трэба тшчацельна зьбіраць абстуківая кожнае дрэва калатушкай да таго моманту, покі не спадне апошні лісьцік, Толькі тады дрэва можна з супакоем пакласьці спаць і надыходзіць гармонія у галаве прыроды. Хэта толькі для натаўскіх хультаёй нічоха не трэба рабіць. ;-)

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам22

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава1

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам22

Марыя Калеснікава сустрэлася з татам

Галоўнае
Усе навіны →