Часопіс The New Times апублікаваў расследаванне аб старэйшай дачцэ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Марыі. Паводле звестак выдання, дзяўчына вучылася на факультэце фундаментальнай медыцыны МДУ з 2006 па 2011 год, карыстаючыся прозвішчам «Варанцова». Акрамя гэтага імя, Марыя Пуціна таксама выкарыстала дакументы яшчэ на чатыры прозвішчы, сцвярджаюць крыніцы The New Times.

Марыя Пуціна (у цэнтры) з сяброўкамі ў Італіі, лета 2010 года.

Марыя Пуціна (у цэнтры) з сяброўкамі ў Італіі, лета 2010 года.

Скончыўшы МДУ з чырвоным дыпломам, Марыя паступіла ў аспірантуру эндакрыналагічнага навуковага цэнтра (ЭНЦ) Міністэрства аховы здароўя Расіі, які ўзначальвае яе навуковы кіраўнік акадэмік Іван Дзедаў. Як піша часопіс, пасля гэтага Дзедаў змог стаць прэзідэнтам РАМН, а яго сын Дзмітрый атрымаў высокааплачваную і няпыльную пасаду суддзі ад Расіі ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека. Акрамя таго, па распараджэнні кіраўніка Міністэрства аховы здароўя было паскорана будаўніцтва Інстытута дзіцячай эндакрыналогіі пры ЭНЦ, дзе працавала Марыя.

Як піша выданне, старэйшая дачка Пуціна замужам за галандскім прадпрымальнікам Ёрытам Фаасенам і цяпер носіць яго прозвішча. Фаасен з 2007 года займаў у «Газпроме» пасаду дырэктара па развіцці бізнесу, аднак пасля пакінуў кампанію і затым працаваў у сферы кансалтынгу (да нядаўняга часу ўзначальваў раду дырэктараў «МЭФ Аўдыт»).

Па дадзеных The New Times, прыкладна паўгода таму прозвішча Фаасена «знікла з сайта» «МЭФ Аўдыт», а Марыю перасталі сустракаць яе суседзі па дому побач з пасольствам ЗША ў Маскве. Як сцвярджае часопіс, «у яе жыцці адбыліся важныя падзеі: яна нарадзіла дачку і стала кандыдатам медыцынскіх навук Марыяй Фаасен».

Частка звестак, якія з'явіліся ў The New Times, раней друкавалася ў расследаванні агенцтва Reuters.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?