Вашынгтон не разглядае магчымасць абмену ўкраінскай вайскоўкі Надзеі Саўчанка, прысуджанай у Расіі да 22 гадоў калоніі, на расійскіх грамадзян Віктара Бута і Канстанціна Ярашэнку, якія адбываюць пакаранне ў ЗША. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар амэрыканскай пасольства ў Маскве Уільям Стывенс.

Дыпламат нагадаў, што ЗША «адданыя сваім абавязацельствам у рамках міжнароднага і нацыянальнага права па ўтрыманні зняволеных». Вашынгтон таксама забяспечвае неабходны консульскі доступ да замежных зняволеных, якiя адбываюць пакаранне на тэрыторыі ЗША, падкрэсліў Стывенс.

Пра магчымы абмен Саўчанка на Бута і Ярашэнку раней у аўторак паведамляў «Інтэрфакс». Паводле інфармацыі аднаго з суразмоўцаў агенцтва, у цяперашні час ідуць кансультацыі аб перспектыве такой працэдуры.

«Расійскі бок прапанаваў спіс сваіх суграмадзян, у абмен на выдачу якіх гатовы вызваліць былую ўкраінскую вайскоўку», — сказала крыніца, адзначыўшы, што ў пераліку ёсць і расіяне, «дзейнасць якіх звычайна не афішуецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?