Цела чатырохгадовага хлопчыка было знойдзена ў рацэ Ашмянцы. Пра гэта паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах.

Сігнал аб тым, што недалёка ад вёскі Солы (Смаргонскі раён) у раку Ашмянку ўпала дзіця, выратавальнікам паступіла ў канцы дня 1 красавіка. Пошукавая група неадкладна вырушыла на месца здарэння. Пошукі доўжыліся каля гадзіны: у 70 метрах ад меркаванага месца падзення на дне ракі было знойдзена цела чатырохгадовага дзіцяці.

Як аказалася, хлопчык гуляў па беразе ракі разам з мамай. У нейкі момант спатыкнуўся і ўпаў у ваду. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?