Былы футбаліст «Барселоны» і зборнай Бразіліі Раналдзінью стане футбалістам клуба другога дывізіёна Перу «Сьенсіяна», перадае афіцыйная старонка каманды ў фэйсбуку.

Тэрмін пагаднення паміж «Сьенсіяна» і 36-гадовым паўабаронцам не паведамляецца.

Раналдзінью гуляў за «Барсу» з 2003 па 2008 г., перайшоўшы туды з ПСЖ. А пачынаў ён кар'еру ў «Грэміа». У 2005 годзе ён стаў уладальнікам «Залатога мяча».

Пасля «Барселоны» ён гуляў у «Мілане», бразільскіх «Фламэнга» і «Атлетыка Мінейра», мексіканскім «Керэтара». Мінулы сезон Раналдзінью правёў у «Флумінэнсэ» з Рыа-дэ-Жанэйра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0