Двухгадовае дзіця ў амерыканскім горадзе Мілуокі (штат Вісконсін) выпадкова застрэліла сваю маці са знойдзенага ў машыне пісталета, паведамляе Wisn.com.

Трагічны выпадак адбыўся, калі 26-гадовая Патрыс Прайс кіравала аўто на адной з гарадскіх вуліц. Малы, які знаходзіўся на заднім сядзенні, знайшоў зараджаны пісталет і выпадкова спусціў курок. Куля прабіла кіроўчае крэсла, у якім сядзела Прайс, смяротна параніўшы жанчыну ў спіну. Яна памерла на месцы. Маці Прайс і яе яшчэ адзін аднагадовы сын, якія таксама знаходзіліся ў гэты момант у машыне, не пацярпелі.

Адзначаецца таксама, што ў момант інцыдэнту жанчына была за рулём аўтамабіля свайго маладога чалавека, які працуе ахоўнікам. Менавіта ён забыўся на заднім сядзенні свой пісталет.

Перад смерцю жанчына змагла спыніць машыну на абочыне. У яе засталося трое дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0