aftenposten.no
Верталёт, на борце якога знаходзіліся як мінімум 14 чалавек, пацярпеў крушэнне ля горада Берген на захадзе Норвегіі.
Па словах прадстаўніка паліцыі Мортэна Кронена, відавочцы крушэння паведамілі, што чулі выбухі ў момант падзення верталёта і назіралі слуп дыму. Акрамя таго, паступалі паведамленні пра тое, што ў раёне падзення верталета ў моры знаходзяцца людзі, заявіў Кронен.
aftenposten.no
Верталёт кіраваўся ад нафтавай платформ ў Паўночным моры ў Берген і разбіўся ля берагоў Хордаланда. Усе экстранныя службы накіроўваюцца да месца здарэння, піша aftenposten.no
Выжылыя пакуль не знойдзеныя.
Ніякіх іншых падрабязнасцяў, уключаючы мадэль верталёта, паліцыя пакуль не ўдакладняе.
0
0
0
0
0
0