Добра, калі ў горадзе ёсць лес. Яшчэ лепш, калі ён проста побач з табой, і ў любы момант можна прабегчыся вузкімі сцяжынкамі, удыхнуць водар хвоі пасля дажджу, палюбавацца ззяннем сонца ў маладой лістоце… І хай гэты лес — малая рэштка той пушчы, што некалі атачала Мінск, і хай ён з часам робіцца больш падобным на парк… усё ж гэта месца, дзе можна хоць ненадоўга забыцца пра гарадскі шум і пыльны асфальт.
Цаніце свой кавалачак лесу, сквер праз дарогу, сад на рагу вуліцы. Ніколі не ведаеш, калі праз яго збяруцца пракладваць магістраль. Ніколі не ведаеш, ці не прыйдзецца яго бараніць…
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары