Музыка44

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ

Скандальны рэпер даў учора канцэрт у сталіцы Грузіі.

Перад выступам рэпера заўважылі на вуліцах Тбілісі разам з Б’янкай Цэнзары, якая надзела смелы строй, суправадзіўшы гэта маскай кошкі.

Фота інстаграм Канье Уэста

Канье Уэст, які пазіцыянуе сябе зараз як Ye, вядомы сваімі скандальнымі выказваннямі, у тым ліку антысеміцкімі.

Уэст гэтым летам сутыкнуўся з хваляй адмен канцэртаў па ўсёй Еўропе пасля шматгадовых антысеміцкіх заўваг, уключаючы выказванні з пахвалой Адольфа Гітлера і выпуск кантэнту з выкарыстаннем нацысцкай сімволікі. Напрыклад, яго крытыкавалі за рэліз «Heil Hitler».

Канцэрты Канье Уэста адмянілі ў Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Польшчы.

У студзені рэпер размясціў рэкламу на поўную старонку ў Wall Street Journal, у якой адрокся ад свайго мінулага захаплення Гітлерам і папрасіў прабачэння за свае паводзіны, якія ён звязаў з недыягнаставанай траўмай галаўнога мозга і нявылечаным біпалярным разладам.

Разам з тым камерцыйны поспех Уэста неверагодны. Рэпер мае 24 прэміі «Грэмі» і 10 альбомаў, якія займалі 1‑е месца ў Billboard 200, што робіць яго адным з самых тытулаваных артыстаў у гісторыі чартаў.

На канцэрт у Стамбуле на Алімпійскім стадыёне Атацюрка 30 мая прыйшло 118 тысяч чалавек, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі.

Каментары4

  • Ёсік
    13.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • хасан пікер
    13.06.2026
    Канье малайца. Вітаем, дружа. Запрашаем у дэм партыю.
  • ?
    14.06.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

Пад Мінскам абнаўляюць веламаршрут Мінск — Раўбічы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць