Кожны год у першую нядзелю пасля Вялікадня прыхаджане Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Жыровіцкай Божай Маці ў гарадку Гайленд-Парк (Нью-Джэрсі), як і іншыя беларусы замежжа ўшаноўваюць памяць продкаў.
Пасля ранішняй Літургіі ў царкве адпраўляецца агульная Паніхіда па сваяках і сябрах прыхаджан, што адышлі на вечны супакой. Рытуал працягваецца на могілках, дзе святар спыняецца каля кожнай магілы, моліцца і акрапляе помнік святой вадой. На Радаўніцу прынята аздабляць магілу жывымі кветкамі і класці велікоднае яйка.
Агульная паніхіда
Агульная паніхіда
Кожны прысутны трымае свечку у памяць аб тых, каго ўзгадваюць падчас малітвы
Малітва
Малітва
Малітва каля помніка Кастусю Мерляку, аднаму з дзеячаў у эміграцыі
Акрапленне помніка святой вадой
Малітва