Грамадства11

У Маладзечне затрыманы актывіст Павел Сяргей

У Маладзечне (Мінская вобласць) затрыманы актывіст Павел Сяргей, паведамляе сайт spring96.org.

Актывіст быў затрыманы 14 мая каля 17 гадзін за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў, які прайшоў перад будынкам Маладзечанскага райвыканкама 12 мая.

Нагадаем, у пікеце, які перарос у мітынг, узялі ўдзел восем чалавек, у тым ліку каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Мінскай вобласці Павел Пракаповіч і старшыня барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Абрамовіч. Пазней да яго далучыліся і актывісты грамадзянскай экалагічнай ініцыятывы «Цана жыцця», у якую ўваходзіць і Павел Сяргей.

Удзельнікі пікету пратэставалі супраць будаўніцтва комплексаў без належнай экалагічнай прапрацоўкі гэтых аб'ектаў. Яны трымалі плакаты «Не свінству ўладаў!» і «Хто адкажа за знішчаную экалогію?». Актывісты-эколагі разгарнулі расцяжкі «Не будаўніцтву свінарніка!» і «Будуючы свінарнік, капаеце сабе магілу!».

Пікет завяршыўся складаннем пратаколаў у дачыненні да яго ўдзельнікаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

Апублікавалі новы рэйтынг найбольш папулярных гісторыка-архітэктурных помнікаў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць