Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы ўпершыню эксперыментальным шляхам перамаглі ВІЧ

Групе навукоўцаў з Тэмпльскага ўніверсітэта ў ЗША, якой кіраваў Кэмел Халілі, удалося паспяхова выразаць сегмент ДНК, які належаў ВІЧ, з геному жывых жывёл. Пра вынікі работы гаворыцца ў прэс-рэлізе ўніверсітэта, на які спасылаецца Naked Science.

Навукоўцы выкарысталі тэхналогію рэдагавання генаў CRISPR/Cas9. Ранейшыя даследаванні паказалі, што яе можна паспяхова выкарыстоўваць для выдалення генаў віруса, якія ўбудаваныя ў геном клеткі-гаспадара.

Важна тое, што такое ўмяшанне не пагражае апошнім. Былі праведзеныя выпрабаванні на клетках пацыентаў — носьбітаў ВІЧ, што даказала добрыя перспектывы методыкі.

Выпрабаваць новы метад на жывёлах удалося толькі цяпер. Даследчыкі выкарыстоўвалі пацукоў і мышэй, інфікаваных ВІЧ. Навукоўцам удалося выразаць мэтавы сегмент ВІЧ з ДНК жывых арганізмаў.

У рэлізе адзначаецца, што вынік перасягнуў самыя смелыя чаканні. Аналіз, праведзены праз два тыдні пасля пачатку такога лячэння, паказаў поўную адсутнасць ВІЧ у клетках крыві, галаўнога мозгу, нырак, печані, селязёнкі і лёгкіх. Таксама назіралася значнае зніжэнне віруснай РНК у клетках лімфацытаў і лімфатычных вузлах.

Некаторыя спецыялісты ўжо назвалі вынік рэвалюцыйным. Ёсць усе падставы верыць, што ў канчатковым выніку гэта таксама зможа дапамагчы і мільёнам заражаных ВІЧ людзей.

Як вядома, антырэтравірусныя прэпараты, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца пры ВІЧ, маюць адзін недахоп: яны не вядуць да выдалення віруса з клетак, а толькі прыгнятаюць яго размнажэнне, і таму не даюць магчымасці казаць аб поўнай перамозе над вірусам, хоць пры выкарыстанні антырэтравіруснай тэрапіі жыццё пацыента можна падоўжыць да 80 гадоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый39

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

Некаторыя банкаматы ў Беларусі не прымаюць 100‑рублёвыя купюры. У чым праблема?3

Чаму цяперашняя тушонка захоўваецца толькі 2 гады, а ў савецкія часы ў разы даўжэй?6

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі2

У Грузіі прадаюцца вельмі нясмачныя беларускія катлеты. Але ці насамрэч яны беларускія?5

УСУ адступілі з двух сёл каля Пакроўска6

Прызналі «экстрэмісцкімі» кліпы гурта Dymna Lotva і афіцыйны сайт Рады Еўропы4

У баі на ўсходзе Украіны загінуў украінскі пілот2

У Егіпце знайшлі антычнае судна, якое раней бачылі толькі на мазаіках2

Спявачка Каця Волкава расказала, як яе ўгаворвалі выступіць на канцэрце да выбараў-2020 і чаму яна з'ехала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый39

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць