Навука і тэхналогіі77

Эпоха «вечных звальненняў» — эксперты патлумачылі новую стратэгію ў IT-сектары

Скарачэнні ў тэхналагічнай галіне ператвараюцца з антыкрызіснай меры ў пастаянны інструмент кіравання персаналам. Кампаніі праводзяць невялікія, але рэгулярныя раунды звальненняў, адначасова захоўваючы прыбытковасць і павялічваючы выдаткі на штучны інтэлект, піша devby.io.

Фота: wikipedia.org

На мінулым тыдні Microsoft абвясціла пра звальненне каля 4,8 тысячы супрацоўнікаў. Гэта стала чарговым скарачэннем у кампаніі, якая працягвае атрымліваць прыбытак і ўкладваць дзясяткі мільярдаў даляраў у ШІ-інфраструктуру.

Падобную стратэгію выкарыстоўваюць Amazon, Meta, Cloudflare і Cisco. У маі Cloudflare скараціла больш за 20% супрацоўнікаў, нягледзячы на рост бізнэсу больш чым на 30%. Cisco паведаміла пра рэкордную квартальную выручку, а затым абвясціла пра звальненне амаль 5% работнікаў.

Кампаніі ўсё часцей звязваюць кадравыя рашэнні з развіццём тэхналогій. Паводле даных AlphaSense, у 2022 годзе ШІ і звальненні адначасова згадваліся менш чым у пяці карпаратыўных канферэнц-званках за квартал. У 2026 годзе гэты паказчык перавысіў 100.

Пры гэтым працадаўцы звычайна адмаўляюць прамую сувязь паміж асобнымі скарачэннямі і ўкараненнем ШІ. Microsoft заявіла, што апошні раунд звальненняў не звязаны з тэхналогіяй. Amazon таксама сцвярджае, што ШІ не быў прычынай большасці праведзеных за апошнія два гады скарачэнняў.

Прафесар Гарвардскай школы бізнэсу Джозэф Фулер лічыць, каб кампаніі пераходзяць да «пастаяннай налады» штата. Замест аднаго буйнога скарачэння падчас крызісу яны будуць рэгулярна пераглядаць каманды і звальняць супрацоўнікаў у адпаведнасці са змяненнем прыярытэтаў.

Адной з прычын становіцца няпэўнасць вакол ШІ. Кіраўнікі пакуль не ведаюць, якія задачы ўдасца аўтаматызаваць і колькі супрацоўнікаў спатрэбіцца ў будучыні. Адначасова яны асцерагаюцца, што канкурэнты ўкараняць тэхналогію хутчэй і атрымаюць перавагу.

Большасць буйных кампаній пакуль не дасягнулі ўзроўню аўтаматызацыі, які дазволіў бы ім працаваць са значна меншым штатам, адзначыла кіраўніца платформы Andela Кэрал Чанг. Паводле яе слоў, працадаўцы спрабуюць прадэманстраваць рост прадукцыйнасці за кошт ШІ, не павялічваючы выдаткі. Пры гэтым спецыялістаў, здольных эфектыўна выкарыстоўваць новыя інструменты, мала і іх дорага наймаць.

Некаторыя кампаніі ўжо вяртаюць супрацоўнікаў на пасады, якія раней скасавалі ў разліку на аўтаматызацыю. Паўтаральны цыкл звальненняў і найму павялічвае выдаткі на кампенсацыі, падбор кадраў, навучанне і знешніх падрадчыкаў.

Рэгулярныя скарачэнні таксама ствараюць пастаянную няпэўнасць для работнікаў. Паводле слоў прафесара Стэнфардскага ўніверсітэта Джэфры Пфефера, з-за гэтага кампаніі рызыкуюць страціць найбольш моцных супрацоўнікаў, унутраныя сувязі і назапашаныя веды пра бізнэс.

Эксперты папярэджваюць, што па меры распаўсюджвання ШІ каштоўнасць супрацоўнікаў, якія добра разумеюць працэсы, кліентаў, канкурэнтаў і асаблівасці галіны, можа толькі вырасці. Таму пастаяннае скарачэнне штата здольнае пагоршыць працу кампаній замест чаканага падвышэння эфектыўнасці.

Каментары7

  • Айцігапата
    19.07.2026
    Запускайце таго глашатая, які тут шчыраваў артыкуламі, што штучны інтэлект толькі на карысць, працоўных месцаў хоць дупай перамолвай, а працаваць няма каму! Ці мо ён ужо і сам пад тымі жорнавамі?
  • Праўда
    19.07.2026
    Айцігапата, ШІ - неймаверны, фантастычны інструмент для тых, хто жадае і ўмее ім карыстацца.

    Іншая справа, што рынак пакуль знаходзіцца ў фазе бурбалкі, адкуль усе імклівыя змены палітык і перакосы. Мяркую, частка гэтых звальненняў мае сэнс, а частка - гэта чаканні, якія не спраўдзяцца.
  • skynet
    19.07.2026
    Тут значную ролю гуляе тое, што айцішная бурбалка, якая надувалася добрых гадоў 10, цяпер лопнула, і аказалася, што вялікая колькасць гэтых спецыялістаў была непатрэбная (што і добра, калі паглядзець на многія выпадкі абсалютна безпадстаўна задраўшых насы да нябес айцішнікаў)

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю25

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне19

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»6

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю25

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць