Грамадства

Лідара РГА «Перспектыва» Анатоля Шумчанку аштрафавалі за ўдзел у акцыі на Дзень Волі

Старшыню РГА «Перспектыва» Анатоля Шумчанку «аштрафавалі на 30 базавых велічынь (6,3 млн. рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным уладамі мітынгу ў Дзень Волі 25 сакавіка. Пра гэта яму паведамілі, даслаўшы адпаведную пастанову суда Савецкага раёна Мінска.

Пры гэтым, як паведаміў Шумчанка на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», шанцаў ўдзельнічаць у судзе ўлады яму не пакінулі, даслалі позву на дзень пазней самога судовага пасяджэння (судовая позва з запрашэннем у суд на 24 мая прыйшла яму па пошце 25 мая).

«Гэта значыць належным чынам мне паведамлена не было, як трэба, пад подпіс, — зазначыў Шумчанка. — Дарэчы, сам суд лічыць, што ўсё належным чынам аформлена».

«Затое рашэнне па штрафу прынеслі як належыць, паштовым кур`ерам пад подпіс», — паведаміў лідар прадпрымальніцкага аб`яднання.

Рашэнне аб штрафе вынесла суддзя Савецкага раёна Вольга Дубаневіч.

Гэтую пастанову Шумчанка мае намер абскардзіць, каб, паводле яго слоў, «яшчэ раз паказаць» беларускае правасуддзе «ва ўсіх фарбах».

Нагадаем, Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне ў сталіцы 25 сакавіка акцыі з нагоды Дня Волі ў наступным фармаце: збор удзельнікаў каля кінатэатра «Кастрычнік», шэсце па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, мітынг у парку Дружбы народаў. Аднак некаторыя палітыкі і актывісты перад пачаткам дазволенага шэсця прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да помніка Янку Купалу ў аднайменным скверы, правялі там мітынг і прайшлі калонай па праспекце Незалежнасці да кінатэатра «Кастрычнік», што не было дазволена Мінгарвыканкамам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

Беларусы расказалі пра сямейны бюджэт і выдаткі на іпатэку ў Польшчы5

Навукоўцы вызначылі рысы твару, якія людзі часцей за ўсё лічаць прывабнымі5

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора5

Як каралева голых землякопаў падтрымлівае сваю калонію бясплоднай3

У Берліне аўтамабіль урэзаўся ва ўдзельнікаў ЛГБТ-прайда15

«Замарозка немагчымая, пакуль Расія не дасягнула сваіх мэтаў». У Крамлі адказалі на прапанову Такаева9

Індыйскія «тараканы» масавымі пратэстамі дабіліся адстаўкі міністра адукацыі2

Каля берагоў Пуэрта-Рыка знайшлі самалёт, які разбіўся 74 гады таму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу4

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць