Грамадства33

Беларусы даехалі аўтастопам да Аўстраліі і расказалі, колькі патрацілі

Дзіма і Тома пазнаёміліся ў Мінску ў дадатку для знаёмстваў і ўжо праз год выправіліся на другі канец свету. За 9 месяцаў яны наведалі 16 краін, арэндавалі аўтадом за 1 даляр, уступілі ў канфлікт з памежнікамі і пажылі тыдзень у тайскім манастыры, апісвае Myfin.

Фота тут і далей: архіў герояў / Myfin

«Мы планавалі супер-бомж-трып, але выйшла больш за $1000 у месяц»

Пачаткова пара не планавала траціць шмат. Як прызнаецца Тома, яны разлічвалі ўкладвацца ў $300 на чалавека.

У самім падарожжы хлопец і дзяўчына амаль не працавалі. Тома толькі зрэдку праводзіла анлайн-сесіі з кліентамі як псіхолаг, а Дзіма даваў рэдкія кансультацыі па сваёй IT-сферы. Працоўныя месцы, як правіла, даводзілася шукаць на хаду. Дзіма, дарэчы, у паўсядзённым жыцці размаўляе па-беларуску.

«Мы спецыяльна здымалі асобны пакой, каб можна было папрацаваць. Самым складаным было няведанне ўласных планаў даўжэй, чым на дзень ці два. Сёння мы спім у намёце каля трассы, але заўтра нам трэба адшукаць месца з Wi-Fi, каб правесці сесіі».

У паездку пара практычна не брала наяўных грошай, разлічваючы толькі на банкаўскія карткі. Сапраўдным фінансавым ратаваннем стала інвестыцыйная дальнабачнасць Дзімы, якая дазволіла ім аплаціць найранейшую і найдаражэйшую частку маршруту.

«Нас вельмі выратавала, што я грошы не проста трымаў у банку, а ўкладваў у акцыі на золата. Яно вельмі моцна скокнула ўверх, калі Трамп пачаў сваю палітычную «дзвіжуху». Гэтыя грошы не былі задуманы пад падарожжа, але яны нам вельмі дапамаглі. Менавіта на іх мы вырашылі трапіць у Аўстралію».

«Не зрабілі прышчэпкі, цяпер шкадуем»

Перад выездам маладыя людзі закупіліся базавай аптэчкай, але, як яны самі прызнаюцца, зрабілі вялікае глупства — паехалі ў азіяцкія краіны без медыцынскай страхоўкі і прышчэпак.

«Мы любім рызыкаваць, — жартам адказвае Тома. — Адразу па прылёце ў Мумбаі (Індыя) з Узбекістана Дзіма злёг з тэмпературай на тры-чатыры дні. Нам пашанцавала, што на гэты перыяд нас прытуліў індыец па каўчсёрфінгу. Акрамя непрацяглай прастуды, нам пашанцавала не захварэць больш сур'ёзна. Хоць, вядома, я б нікому не рэкамендавала так рабіць».

Бяспека ў падарожжы і 10 дзён у тайскім манастыры

Жыццё ў намёце для пары было ў навінку — да гэтага яны толькі раз выраязджалі на Палессе дзеля тэсціравання рыштунку. Класічныя кардонныя таблічкі для аўтастопу хлопцы і дзяўчына выкарыстоўвалі толькі ў Беларусі і ў Кітаі (там надпіс «Едзем у Сычуань» па-кітайску, выдатна працаваў у мясцовых кіроўцаў).

«У дарозе здаралася рознае: ад начлегаў на прыватнай тэрыторыі пад Смаленскам у кампаніі велізарнай аўчаркі, якая гаўкала, да напружаных паездак. Пад Чалябінскам мы селі ў машыну да 21‑гадовага хлопца. У яго была агрэсіўная манера кіравання і пагардлівае стаўленне да нашай мовы. Было вельмі няёмка і страшна, мы нават прасілі высадзіць нас, але ён настаяў ехаць далей. У такія моманты лепш не пярэчыць».

А каб пазбегнуць лішніх праблем у мусульманскіх краінах (асабліва ў Кыргызстане), пары даводзілася ўсім казаць, што яны законныя муж і жонка. Але ёсць і прыемны бок: па назіраннях маладых людзей, у азіяцкіх краінах вельмі добразычлівыя людзі. Тома пастаянна вяла нататкі ў Threads, і, калі яна напісала, што пара прыехала ў Казахстан, казахі проста ў каментарах пісалі з запрашэннем пераночыць у іх.

«Праз некалькі месяцаў інтэнсіўнага спыну мы вырашылі запаволіцца ў Тайландзе. Знялі кватэру за сціплыя $300 у месяц і вырашылі адпачыць адно ад аднога».

Пакуль Тома вывучала краіну і ладзіла сэсіі, Дзіма паехаў жыць да манахаў. «У сапраўдных тайскіх манастырах усё працуе на данатах. Канцэпцыя будызму ў тым, што ты нічым не валодаеш. Браць фіксаваныя грошы — значыць прывязвацца да матэрыяльнага, а данаты нібы не ганебна браць. Мне далі свой пакойчык, я жыў там 10 дзён без сувязі са знешнім светам, займаючыся духоўнымі практыкамі».

Трэба сказаць, што часам падарожнікі пераляталі з краіны ў краіну праз закрыццё сухапутных граніц (Індыя/Пакістан, М'янма/Тайланд) або праз іх адсутнасць, як у выпадку з Аўстраліяй. Хоць яны два тыдні жылі ў портавым горадзе Port Klang у Малайзіі і спрабавалі застопіць карабель — на жаль, не выйшла.

Індыйская паліцыя і фаварыты падарожжа

Прыгод хапала і з мясцовымі ўладамі. Калі пара хацела перайсці граніцу Індыі, іх спынілі невядомыя мужчыны ў цывільным адзенні на матацыклах, прадставіліся паліцыяй і запатрабавалі дакументы.

«У мяне выразная пазіцыя: пашпарт у рукі нікому не аддам, асабліва пасля гісторый пра рабства ў М'янме, — рашуча заяўляе Тома. — Я трымала яго ў сваіх руках, пакуль яны фатаграфавалі. Але спачатку мы запатрабавалі ад іх пасведчанні. Такое непадпарадкаванне іх напружыла, але спрачацца не сталі. Дзіўна, што ў іх пасведчанні захоўваюцца, як фатаграфіі ў тэлефоне, хоць у аднаго ўсё ж знайшлася друкаваная версія. Потым нам патлумачылі, што пешшу перайсці нельга, адвезлі нас на вакзал, дапамаглі сесці ў цягнік і нават чакалі з намі паўтары гадзіны. Мы ім на памяць яшчэ беларускія манеткі падарылі».

Колькі гэта каштуе: поўны разбор бюджэту

Першыя месяцы падарожжа па Расіі і Цэнтральнай Азіі аплачваліся са зберажэнняў. У дарозе бюджэт зрэдку папаўняўся за кошт рэдкіх анлайн-кансультацый. Галоўным спонсарам буйных трат, напрыклад пералёту ў Аўстралію, сталі ўдала прададзеныя Дзімам акцыі на золата.

  • Агульныя выдаткі. Пачыналі падарожжа са сціплых $600 у месяц на дваіх. Бліжэй да сярэдзіны паездкі штомесячны бюджэт вырас да $1200—1400. У асноўным праз дарагоўлю жыцця ў Кітаі і Аўстраліі.

  • Жытло. У мэтах эканоміі рабяты актыўна выкарыстоўвалі намёт і спыняліся па каўчсёрфінгу ва ўсіх краінах знаходжання або здымалі таннае жытло. У Тайландзе месяц арэнды паўнавартаснай кватэры абышоўся ўсяго ў $300. Часам пара ўладкоўвалася па праграме Workaway (на востраве Барнэа/Калімантан), калі за простую працу рукамі іх кармілі і давалі ложка-месца.

  • Медыцына. Страхоўку ў паездку не афармлялі. Платных прышчэпак перад стартам не рабілі, вырашыўшы зэканоміць і рызыкнуць. Базавыя антыбіётыкі набывалі проста ў мясцовых аптэках, хоць так лепш не рабіць.

За 9 месяцаў пара аб'ехала 16 краін, размаўляючы ў асноўным па-англійску, а ў Кітаі, Лаосе і В'етнаме ратуючыся перакладчыкам. З усіх месцаў Дзіма вылучае Аўстралію як краіну, дзе яны былі максімальна шчаслівыя, нягледзячы на некаторыя цяжкія моманты. Цяпер маладыя людзі адпачываюць і імкнуцца назапасіць на новую паездку ў Афрыку.

Каментары3

  • Alex
    26.07.2026
    Ждем сбора всем миром на оплату мединского счета из какого-нибудь Габона.
  • багульник
    26.07.2026
    тема стоимости и получения виз в Австралию не раскрыта.
  • Спадар
    26.07.2026
    Пры ўсёй павазе, але з выдаткамі ў 1400$ у месяц - гэта далёка ад філасофіі аўтаспыну і каўчсерфінгу) Відаць, куплялі ўсё ж праезд і жытло

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць2

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень2

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру1

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра12

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць