Грамадства3333

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму

Доктарка-гінеколаг Анастасія Дупак распавяла, як жаданне абараніць прыватнасць пацыенткі прывяло да яе звальнення з паліклінікі.

«Аказалася, што наяўнасць інжынера-мужчыны пры правядзенні вагінальнага УГД жанчыне — гэта норма. А тое, што я яго выгнала — гэта зрыў яго працоўнага распарадку».

Казус разгарнуўся ў сценах Гомельскай гарадской паліклінікі. Па словах гінеколага, яна прымала ў сваім кабінеце пацыентку, як туды ўварваўся інжынер з намерам правесці планавае тэхабслугоўванне апарата УГД.

«Мяне ніхто не папярэдзіў пра яго візіт. Прапановаў перайсці ў іншы кабінет не прагучала. І калі я правяла інжынера за дзверы і замкнула іх, і акушэрка і інжынер пачалі грукаць у іх і абурацца: «Як? Яна яшчэ і дзверы замкнула?», — расказвае ў сацсетках Анастасія, якая ў выніку звольнілася з паліклінікі. Яна не захацела працягваць працу там, дзе не змагла дамагчыся беражлівага стаўлення да сваіх пацыентак.

Гінеколаг Анастасія Дупак. Фота: belsono.by

Намесніца галоўнага доктара Гомельскай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі Святлана Літвіненка ў каментары дзяржаўнай газеце апісала сваю версію падзей.

«Візіт інжынера не быў сюрпрызам для доктара, яе апавяшчалі пра гэта загадзя. Спецыяліст па рамонце чакаў у кабінеце старшай акушэркі, і калі з кабінета, дзе знаходзілася патрэбнае яму для абслугоўванне абсталяванне, выйшла пацыентка, тэхніку перанеслі ў іншае памяшканне для правядзення патрэбных прац. Патлумачылі, што ў выпадку, калі праца зацягнецца, трэба будзе перайсці ў іншы кабінет на аналагічны апарат, але доктарка нават тэарэтычна не хацела гэтага рабіць. Рамонт апарата заняў каля 10 хвілін, пасля чаго ён вярнуўся на сваё месца».

На думку Святланы Літвіненкі, гінеколаг такім чынам, магчыма, захацела прыцягнуць да сябе ўвагу.

У каментарах Threads, дзе абмяркоўваецца гісторыя, людзі шчыра здзіўляюцца, што кіраўніцтва паліклінікі заняло бок інжынера, а не калегі. З доктаркай, да таго ж, была праведзеная павучальная размова.

«Кіраўніцтва даводзіла, што інжынер прыехаў на адзін дзень і не можа падладжвацца пад мяне. Маўляў, трэба было аддаць яму ўсе апараты і выйсці. Я спрабавала патлумачыць, што ў мяне пацыентка на вагінальным УГД, а ён урываецца і дзверы наросхрыст, але мне адказалі «Вы не маеце рацыі».

Каментары33

  • Касяк адміністрацыі паліклінікі
    25.07.2026
    Адміністрацыя паліклінікі парушае правы пацыенткі. Няхай адміністрацыя дакументы прад'явіць з Міністэрства аховы здароўя, дзе напісана, што падчас правядзення гінекалагічных маніпуляцый дазволеная прысутнасць пастаронніх мужчын.
    Яшчэ і доктара звольнілі. Цяпер чарга на УГД расцягнецца з 2-3 месяцаў на поўгода.
    Тым самым парушаючы правы яшчэ і іншых пацыентак, якія засталіся без лекара.
  • Прагныя вочы інжынера
    25.07.2026
    Напэўна, інжынер усё ж паспеў убачыць усё, што жадаў. Шкадую, што гэта не мне рабілі вагінальнае УГД. Я б гэтаму інжынеру паказаў!
  • Ёсік
    25.07.2026
    Інжынер - вычварэнец. Зайшоў, убачыў пацыентку, выбачся і пачакай за дзьвярыма, не 3 гадзіны доўжыцца працэдура. Адміністрацыя, што гэтай паліклінікі, што кубракоў, яны абіраюць бок крывы, які ў глуздах нармалёвага чалавека, не складваецца ў пазл.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць