Здарэнні

У Барысаве затрымалі менеджара кампаніі, якая будуе завод «Белджы»

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да менеджара па замежнаэканамічных сувязях кітайскай кампаніі, якая ажыццяўляе будаўніцтва аўтазавода ў Барысаўскім раёне.

Супрацьпраўныя дзеянні 40-гадовага мінчука выяўлены ў выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі падраздзяленняў БЭЗ УУС Мінаблвыканкама.

Мужчына затрыманы 25 мая на тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі ў Барысаве пры атрыманні грашовых сродкаў у 30 млн рублёў ад дырэктара камерцыйнай фірмы. Грошы ў якасці хабару прызначаліся за вырашэнне пытанняў, звязаных з забеспячэннем выканання раней заключаных паміж суб'ектамі дагавораў аб пастаўцы бетону і своечасовай аплаты за пастаўленую прадукцыю, паведамляе СК.

У межах крымінальнай справы дапытваюцца сведкі, праводзяцца вочныя стаўкі, ператрусы, вывучаецца асобу фігуранта, яго паўнамоцтвы і службовыя абавязкі, аналізуюцца дакументы гаспадарчай дзейнасці паміж суб'ектамі.

На маёмасць затрыманага, сярод якога два дарагія аўтамабілі, накладзены арышт. Працягваюцца сьледчыя і працэсуальныя дзеянні з мэтай ўстанаўлення абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Паводле інфармацыі auto.tut.by, гаворка ідзе аб кампаніі CITIC Construction Co., Ltd, якая будуе ў Беларусі завод «БелДжы» і Аршанскі льнозавод.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прымусілі мінчука прадаць машыну: падрабязнасці аферы6

У Каменнай Горцы пабудуюць самы вялікі скейт-парк у краіне

Львоўскі: Усе, хто спрабаваў стварыць нейкую супрацьвагу Ціханоўскай і яе офісу, даволі хутка скатваліся ў маргінэс48

СБУ затрымала ў Кіеве агента, які працаваў на спецслужбы Беларусі2

У найбліжэйшы час адбудзецца тэлефонная размова Пуціна і Трампа2

Па справе «чорных салаўёў» падлеткаў асудзілі на тэрмін ад 10 да 13 гадоў16

Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаецца на Новы год

Расіяне расстралялі ў Пакроўску семярых мясцовых жыхароў, якія не эвакуяваліся і хаваліся ў падвале14

Беларускі рынак пакідае адзін з найстарэйшых нямецкіх інвестараў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»4

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунчык»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць