У пятніцу раніцай 28-гадовы Роберт Борба, па дадзеных мясцовых СМІ, загружаў пакупкі ў свой аўтамабіль на паркоўцы крамы Walmart.
У гэты момант ён пачуў крык жанчыны, якая клікала на дапамогу. У яе спрабавалі скрасці ровар.
Борба амаль адразу ўскочыў на свайго каня, які знаходзіўся ў трэйлеры на паркоўцы. Ён дагнаў выкрадальніка і накінуў на яго ласо.
oregonlive.com
Вяроўка зачапіла ногі выкрадальніка, і ён паваліўся. Борба затым адцягнуў яго да краю паркоўкі, звязаў і выклікаў паліцыю.
У інтэрв'ю мясцовым СМІ фермер растлумачыў, што не змог бы дагнаць выкрадальніка без каня, бо ён недастаткова хутка бегае.
Фермер рэгулярна выкарыстоўвае ласо ў сельскай гаспадарцы, прытрымліваючы з дапамогай вяроўкі жывёл.
Паліцыя, што прыехала па выкліку, пабачыла звязанага выкрадальніка і ровар. Паліцэйскія прызналіся, што ў першы раз бачаць, як выкрадальнікаў ловяць з дапамогай ласо.
oregonlive.com