«Мае паўнамоцтвы па абароне Эдуарда Пальчыса спыненыя», — адвакат Бахціна

Такое паведамленне зрабіла сама Ганна Бахціна.
15 чэрвеня адвакат наведала Эдуарда Пальчыса (вядомага як Джон Сільвер — аўтар сайта 1863x — у СІЗА № 1 г. Жодзіна. 16 чэрвеня яму мелі выставіць афіцыйнае абвінавачанне. На просьбу радыё «Свабода» пракаментаваць сытуацыю Ганна Бахціна сказала наступнае: «Мае паўнамоцтвы па абароне Эдуарда Пальчыса спыненыя».
Раней Ганна Бахціна заяўляла, што не мае дазволу на сустрэчу з падабаронным і доступу да матэрыялаў справы.
Каментары