Улада11

Вайсковым аташэ ЗША ў Беларусі стаў афіцэр з амерыканскай амбасады ў Кіеве

Палкоўнік Майкл Вандэвельдэ стане ваенным аташэ пры амбасадзе ЗША ў Беларусі па сумяшчальніцтве. Цяпер ён таксама займае пасаду сухапутнага аташэ пры амбасадзе ЗША ва Украіне. Сёння ён атрымаў акрэдытацыю пры Міністэрстве абароны Беларусі, паведаміла прэс-служба ведамства.

Фота прэс-службы амбасады ЗША.

— У межах знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь 9 жніўня палкоўнік Майкл Вандэвельдэ наведае міратворчую роту 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады падчас палявога выхаду, — адзначылі ў Мінабароны.

Амбасада ЗША ў сваю чаргу паведамляе, што ў гэтым месяцы беларускі падпалкоўнік Андрэй Мішута будзе акрэдытаваны ў якасці ваеннага аташэ па сумяшчальніцтву ў Вашынгтоне.

— Акрэдытацыя палкоўніка Вандэвельдэ ўяўляе сабой наступны крок па аднаўленні ваеннага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША. Магчымасць узаемнай акрэдытацыі ваенных аташэ абмяркоўвалася ў сакавіку гэтага года падчас візіту ў Мінск намесніка памочніка міністра абароны ЗША Майкла Карпентэра, — адзначылі ў амбасадзе.

Майкл Вальдэвельдэ (у цэнтры) гутарыць з беларускім ваенным лётчыкам у адстаўцы, бацьку якога амерыканскія салдаты вызвалілі з лагера ваеннапалонных у Германіі ў гады Другой Сусветнай вайны. 21 чэрвеня, Мінск. Фота usafe.af.mil.

Ваенны аташэ ўжо быў у Беларусі да сённяшняй сустрэчы ў Мінабароны. 20 чэрвеня ён наведаў канцэрт джаз-бэнд аркестра ВПС ЗША ў Еўропе для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў і ліквідатараў аварыі на ЧАЭС у мінскім Доме дружбы.

А 21 чэрвеня ўдзельнічаў у прыёме амерыканскай дыпмісіі з нагоды Дня незалежнасці ЗША.

Былы павераны ў справах ЗША Скот Роланд, яго жонка і палкоўнік Вальдэвельдэ вітаюць гасцей на чэрвеньскім прыёме ў Мінску. Фота прэс-службы амбасады ЗША.

Вядома, што ва Украіне Майкл Вальдэвельдэ ўдзельнічаў у абмеркаванні праграмы ваеннай дапамогі па стварэнні 1-й брыгады лёгкай пяхоты Нацгвардыі па стандартах НАТО.

За выезды ў зону АТА і арганізацыю трэнінгаў для ўкраінскіх ваенных дабрачынны «Фонд оборони країни» ўзнагародзіў амерыканскага палкоўніка аднайменным ордэнам «За оборону країни».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай7

«Прыляцелі, родныя!» Каля Белавежскай пушчы пабачылі буслоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць