Грамадства22

За суткі ў міліцыю паведамілі пра больш за паўтысячы званкоў ад махляроў

Толькі за апошнія суткі ў міліцыю па ўсёй Беларусі паступіла больш за 500 паведамленняў пра званкі тэлефонных ашуканцаў. У выніку зарэгістравалі 66 злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем інтэрнэту і іншых лічбавых тэхналогій, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота: magnific.com

У выніку былі прынятыя наступныя меры:

  • заблакавалі 18 фішынгавых сайтаў (падробленыя інтэрнэт-крамы, банкі і сэрвісы);
  • спынілі магчымасць плацяжоў на 121 падазроны замежны рахунак;
  • замарозілі аперацыі па 78 банкаўскіх рахунках.

Таксама былі затрыманыя два чалавекі, якія выконвалі ролю кур’ераў у схемах махляроў. У іх канфіскавалі каля 70 тысяч рублёў.

Часцей за ўсё махлярствы адбываюцца праз так званы «вішынг» — калі злачынцы тэлефануюць і выдаюць сябе за службовых асоб. Акрамя таго, распаўсюджаныя схемы з падманам пры пакупках у інтэрнэце, праз сацыяльныя сеткі і пры «інвестыцыях» на фінансавых платформах.

У сувязі з гэтым варта памятаць:

  • абяцанні лёгкага заробку або вельмі танных тавараў часта з’яўляюцца падманам;
  • калі паступае падазроны званок, лепш адразу спыніць размову;
  • пра такія выпадкі трэба паведамляць у міліцыю па нумары 102.

Каментары2

  • Ёсік
    23.05.2026
    Во мусаўцам пашанцавала, столькі ўвагі з боку грамадзян - тэлефануюць і тэлефануюць.
  • Мыхась
    24.05.2026
    Зэку Кубракову и его сатрапу - мозаичному психопату, везде мерещатся мошенники, хотя узурпировавшая в 1994 г. власть свора шакалов сама такой и является!

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны92

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

Сталі вядомыя падрабязнасці разбойнага нападу з пісталетам у Мінску1

Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам2

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет38

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць