Пра гэта заявіў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў на пасяджэнні пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы, дзе разглядаюцца асноўныя параметры бюджэту на 2017 год.

«Росту цэн на бензін мы не плануем», — сказаў ён, маючы на ўвазе, што Мінфін не закладвае павышэнне ставак акцызаў на нафтапрадукты.

Раней дэпутат Уладзіслаў Шчэпаў сказаў журналістам, што стаўкі акцызаў на паліва могуць быць зменены з улікам кан'юнктуры рынку і фінансавага становішча НПЗ.

Нагадаем, апошні раз бензін даражэў у Беларусі ў студзені 2015 года, тады цэны на паліва выраслі ў сярэднім на 4,7%. З тых часоў цэны не мяняліся ўжо 609 дзён, гэта рэкордны паказчык з 2003 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?