Улада44

У Мінску падпісанае пагадненне аб развядзенні сіл у Данбасе

У Мінску 21 верасня падпісанае рамачнае рашэнне трохбаковай кантактнай групы па сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны аб развядзенні сіл і сродкаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляе Дар`я Оліфер, прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе Леаніда Кучмы.

«Украіна паслядоўна выконвае абавязацельствы, узятыя на сябе ў рамках Мінскіх дамоўленасцяў і строга прытрымліваецца рэжыму цішыні. Як працяг гэтага ўкраінскі бок падпісаў дадзенае рамачнае рашэнне, каб забяспечыць выкананне Мінскіх пагадненняў з боку асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей», — паведаміла Оліфер.

Дакумент прадугледжвае дээскалацыю ў раёне лініі сутыкнення і фактычна стварае ўмовы, у якіх стралковая зброя не можа выкарыстоўвацца для абстрэлаў. У той жа час рамачнае рашэнне прадугледжвае поўнае выкананне папярэдніх дамоўленасцяў трохбаковай кантактнай групы аб адвядзенні з лініі судтыкнення гармат калібрам менш за 100 мм.

«У адпаведнасці з рамачным рашэннем аб развядзенні сіл і сродкаў СММ АБСЕ здзяйсняе «на пастаяннай аснове маніторынг і верыфікацыю працэсу развядзення сіл і сродкаў на ўзгодненых участках развядзення», — напісала Аліфер. — Варта асабліва зазначыць, што гэтае развядзенне запланаванае толькі на трох участках з дакладна вызначанымі каардынатамі. У той жа час украінскі бок лічыць, што падчас імплементацыі гэтага рамачнага рашэння могуць быць адпрацаваныя падыходы да магчымага развядзення сіл і сродкаў уздоўж усёй лініі размежавання».

Оліфер падкрэсліла, што пры падрыхтоўцы дакумента ўкраінскі бок цалкам выключыў спробы вольнага тлумачэння параметраў і статусу лініі размежавання, бо ў тэксце рамачнага рашэння зафіксавана, што гэты дакумент прымаецца ў працяг пратакола ад 5 верасня 2014 года, мемарандума ад 19 верасня 2014 года, комплексу мер па выкананні Мінскіх пагадненняў ад 12 лютага 2015 года.

Ад Украіны рамачнае рашэнне падпісаў Леанід Кучма, ад АБСЕ — Марцін Сайдзік, ад Расіі — Барыс Грызлоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць