Сёння і ў Расіі, і ў Беларусі ёсць пісьменнікі, якія могуць смела прэтэндаваць на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, мяркуе старшыня праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

sputnik

sputnik

Прэмію мінулага года атрымала аўтар нон-фікшн кніг Святлана Алексіевіч. Яна стала першай жыхаркай Беларусі, ганараванай такой узнагародай.

«У нас сотні пісьменнікаў, якія па ўзроўні таленту вышэй за Алексіевіч. Алексіевіч — не пісьменніца, яна журналістка. Раней прадказаць, які твор можа прэтэндаваць на прэмію, было лёгка. Сёння з улікам палітызаванасці Нобелеўскага камітэта цяжка рабіць прагнозы, бо граюць ролю ў першую чаргу палітычныя погляды і палітычная сітуацыя ў той ці іншай краіне», - лічыць Чаргінец.

Імя чарговага лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры будзе абвешчана 6 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?