Грамадства44

Мінчане дамагліся адмены будаўніцтва шматпавярховіка на скрыжаванні вуліц Пляханава і Васняцова

Пасля працяглай барацьбы жыхары дамагліся адмены будаўніцтва другога 19-павярховага дома на скрыжаванні вуліц Васняцова і Пляханава ў Мінску, паведаміў каардынатар грамадскага руху «Генплан — для мінчан!» Дзяніс Кобрусеў.

З 2014 года жыхары Заходняга пасёлка выступалі супраць будаўніцтва двух шматпавярховак. Яны адзначалі, што вышынныя дамы спрыяюць забруджванню паветра ў раёне, і прасілі ануляваць рашэнне Мінгарвыканкама аб даванні фірме «Атлант-М Буд» зямельнага ўчастка. На думку жыхароў, экспертныя заключэнні РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» па ўзвядзенні аб'ектаў выдадзеныя з парушэннем устаноўленага заканадаўствам парадку, а будаўніцтва ўзгодненае насуперак рэгламентам генеральнага плана Мінска і дэталёваму плану забудовы раёна. Жыхары паказвалі і на тое, што замест зацверджанага праектам 9-павярховага дома ўзведзены 19-павярховы.

«Учора і сёння кампанія-забудоўшчык дэмантуе будаўнічую пляцоўку. Усё ж такі былі прызнаныя шматлікія парушэнні, праверку вядзе пракуратура. Праўда, на ўсе дакументы яна паставіла грыф «Для службовага карыстання», — адзначыў Кобрусеў.

Паводле яго слоў, забудоўшчык паведаміў ініцыятыўнай групе жыхароў, што яму не працягнуты акт выбару зямельнага ўчастка і таму яны згортваюцца. «З першым ўжо пабудаваным домам таксама ёсць праблемы. Ён, паводле нашых звестак, прызнаны самабудам, і ўладальнікі кватэр пятага паверха і вышэйшых не могуць атрымаць тэхпашпарты. Сітуацыя з засяленнем пакуль вырашаецца», — сказаў актывіст.

Ён падкрэсліў, што згодна з нядаўна зацверджаным карэктаваннем генплана Мінска на гэтай тэрыторыі магчымае будаўніцтва аб'ектаў вышынёй не большай за 15 метраў.

«Спыненне будаўніцтва жыхары ўспрымаюць пазітыўна як для сябе, так і для Мінска. Мы ўсе радуемся, таму што дамагліся поспеху пасля шматгадовых намаганняў па прызнанні парушэнняў. У рэшце рэшт гэтую будоўлю згарнулі. Гэта паказвае, што нават у самых безнадзейных сітуацыях, нават калі забудоўшчык уплывовы, не трэба здавацца, трэба працягваць кампаніі і даказваць сваю праўду», — сказаў актывіст.

Каментары4

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленку ў Мінску ахоўвала кампанія, заснаваная былым гэбістам і ўчастковым. На пярэднім краі быў легендарны Іваныч2

Беларус пра адстаўку Фёдарава: Вера ў непагрэшнага тэхнакрата невыкараняльная13

Польшча рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам. У чэрвені адмоў удвая больш, чым станоўчых рашэнняў17

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму22

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней2

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць