Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.
Алег Вялічка будзе працаваць на пасадзе намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама.
Уладзімір Пенін зойме пасаду намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне Аляксандра Грыцука старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама.
Алег Лындзін узгоднены на пасаду старшыні Дубровенскага райвыканкама.
Юрый Шары ўзначаліць Жодзінскі гарвыканкам.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Пятра Шостака на пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска і Арцёма Цурана на пасаду кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары